Гарадзішча і курганны могільнік у в. Агароднікі

IMGP0617

Гарадзішча ў в. Агароднікі — помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578. Размешчана за 1,5 км на паўднёвы усход ад вёскі, па другі бок чыгункі, і на той жа адлегласці ад чыгуначнага прыпынку Выгода, за 3 км ад в. Харашкі, у глыбіні лесу. Вышаня ўзгорка не менш 15 м. Памеры пляцоўкі: з усходу на захад 30 м, з поўначы на поўдзень 22 м у найбольш шырокай часцы. Культурны пласт не выяўлены. Тэрыторыя гарадзішча – 660 м.кв.

DSC01854

Курганны могільнік знаходзіцца за 0,25 – 0,3 км на ўсход ад паўднёвага краю вёскі, у лесе. За 50 м ад краю лесу размешчаны адзін курган. Другі размешчаны прыблізна за 100 м на паўночны ўсход ад яго. Вышыня курганоў каля 1,5 м, дыяметр каля 8 -10 м.

Читайте также: