Грыб Станіслаў Іванавіч

Грыб

Грыб Станіслаў Іванавіч нарадзіўся 06.08.1944 у в.Савічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-селекцыянер.  Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1944), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1996).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію, там і працаваў, з 1970г. на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973г. у Беларускім НДУ земляробства і кармоў (з 1978г. намеснік дырэктара, кіраўнік селектыўнага цэнтра), з 1995г. віце-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы па селекцыі насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў і збожжавых культур (ячмень, авёс, трыцікале, пшаніца), распрацоўцы метадаў інтэнсіфікацыі селекцыйнага працэсу з выкарыстаннем збудаванняў  са штучным кліматам. Аўтар 20 разнавідных сартоў сельскагаспадарчых культур, у тым ліку 2 сартоў цукровых буракоў, 12 – яравога ячменю. 2 – аўса і 4 – трыцікале.

Аўтар  больш за  400 навуковых  работ, у т.л. 9 манаграфій, 7 вынаходстваў, 38 аўтарскіх пасведчанняў на сарта раслін, райаніраваных у Беларусі, з якіх 14 уключаны ў рэестр замежных стран.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь  1994 г. за цыкл работ «Разработка методов и результаты селекции высокопродуктивных, ресурсоэкономных сортов ярового ячменя и озимой ржи».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пачота» (1986), медалямі.

Читайте также: