Нячай Ганна Аляксандраўна

Нячай

Нячай Ганна Аляксандраўна нарадзілася 19.05.1975 г. у в.Сачыўляны Дзятлаўскага раёна.

Кандыдат мастацтвазнаўчых навук (2006), дацэнт кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2009), стыпендыят адкрытага рэспубліканскага конкурсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод таленавітых маладых навукоўцаў, намеснік старшыні Савета маладых навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, член Рэспубліканскага Савета маладых навукоўцаў, аўтар навуковых артыкулаў, метадычных распрацовак па праблемах айчыннага харавога выканальніцкага мастацтва, папулярызатар нацыянальнай музычнай спадчыны. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод маладых навукоўцаў (2007). У 2008г. выдала кнігу “Харавое акадэмічнае выканальніцтва ў Беларусі ў 20 ст.”

Читайте также: