Інтэрактыўны занятак “Як кашуля ў полі вырасла”

Дзятлаўскі музей запрашае ўсіх жадаючых на інтэрактыўны занятак “Як кашуля ў полі вырасла”. На занятку вы зможаце акунуцца ў эпоху далёкага гістарычнага мінулага, даведацца аб асаблівасцях вырошчвання і апрацоўкі лёну. Мы пазнаёмім вас з  прыкметамі, звязанымі з сяўбой. Вы пачуеце песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай культуры, паспрабуеце самі церці і трапаць лён, выразаць цэўку, пачаставацца смачнай прыправай з насення лёну.

Заяўкі прымаюцца па  тэлефоне: 21-3-41

 

Читайте также: