
У рамках цыкла інтэрактыўных заняткаў “Са спадчынай продкаў у будучыню” Дзятлаўскі музей з 9 сакавіка запрашае наведаць музейны занятак «Вясна прыйшла! Цяпло знайшла!» з элементамі абрада, правядзеннем майстар-класа «Выраб кулікоў». Загадзя аформіце заяўку па тэлефоне 21-3-41.