Слуцкія паясы

Сапраўднай гордасцю Беларусі, сусветнапрызнаным дасягненнем яе шматвекавой культуры з’яўляюцца слуцкія паясы. Вырабы ткацкай мануфактуры, якая працавала ў горадзе Слуцку ў другой палове XVIII  — пачатку XIX ст., па праву лічацца здабыткам беларускага і агульнаеўрапейскага мастацтва. Шаўковыя, золата- і сярэбранатканыя паясы ў шляхецкім касцюме значна пераўзышлі межы дарагой побытавай рэчы, стаўшы творамі мастацтва. Цяпер слуцкія паясы — асаблівая каштоўнасць музеяў, мара многіх калекцыянераў. Сучасныя копіі славутых слуцкіх паясоў дакладна паўтараюць гістарычныя першаўзоры. У іх выкарыстоўваюцца адноўленыя прыёмы ткацтва, сапраўдныя шаўковыя, залотныя і сярэбраныя ніці, характэрная арнаментацыя і колеры. Новае жыццё слуцкіх паясоў — даніна павагі нашым продкам, напамін іх нашчадкам аб нязгасных традыцыях айчыннай культуры.  Сучасныя майстры робяць дакладныя копіі слуцкіх паясоў, аналагі і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам з Беларусі.

Вырабы рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Слуцкія паясы» можна набыць ў Дзятлаўскім музеі: беларускія ручнікі, сурвэткі, і славуты слуцкі пояс.

   

Читайте также: