Інтэрактыўны занятак «Як кашуля ў полі вырасла»

Супрацоўнікі Дзятлаўскага музея правялі інтэрактыўны занятак “Як кашуля ў полі вырасла” для дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Баравічок». На занятку дзяцей чакала падарожжа ў эпоху далёкага гістарычнага мінулага, падчас якога яны пазнаёміліся з працэсам вырошчвання і апрацоўкі лёну. Дзеці даведаліся аб прыкметах, звязаных з сяўбой, пачулі песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя лёну, паспрабавалі самі церці і трапаць лён, выразаць цэўку. У канцы занятка дзецям давялося пачаставацца бульбай і смачнай прыправай з насення лёну.

                

Читайте также: