Кодэкс аб культуры: культурныя каштоўнасці

АСАБЛIВАЯ ЧАСТКА

 

РАЗДЗЕЛ III

КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

ГЛАВА 13

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ

 

Артыкул 66. Вiды культурных каштоўнасцей

 

  1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;

1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.

  1. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архiўны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.

 

Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi — культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.
  2. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;

2.2. рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.

 

Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

ансамбля культурных каштоўнасцей — кампазiцыйна спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропаляў разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду i аб’яднаны стылiстычнымi асаблiвасцямi i (або) функцыянальным прызначэннем;

калекцыi культурных каштоўнасцей — навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;

камплекта культурных каштоўнасцей — набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

комплексу культурных каштоўнасцей — iзаляваных або спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або якiя размешчаны ў розных месцах, але аб’яднаны агульнымi прыкметамi (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).

 

Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

  1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi — культурныя каштоўнасцi, форма iснавання (праявы) якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi маюць матэрыяльную або нематэрыяльную форму iснавання (праявы).

  1. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), беларуская мова (вусная i пiсьмовая), iншыя мовы, iменаслоўныя традыцыi i традыцыйныя нацыянальныя формы звароту да людзей, змест геральдычных аб’ектаў, уласных геаграфiчных назваў (тапонiмаў) i вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.

 

Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

комплексу нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па сваiм характары дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека), аб’яднаныя адной сутнаснай скiраванасцю.

 

Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

 

  1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
  2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымi актамi да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
  3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.
  4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якiя на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.

 

Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць

 

Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за якi яна прадаецца, i на iншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публiчных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры iншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскiм заканадаўствам, мае дзяржава.

 

Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi мае правы, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам, а таксама мае права перадаваць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным арганiзацыям культуры з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання.
  2. Для ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы на бязвыплатнай аснове:

2.1. вызначаюць iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамагаюць у правядзеннi навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захоўваюць калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. выкарыстоўваюць у навуковых мэтах i мэтах экспанавання перададзеную на захоўванне калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе частку або асобны прадмет) i прымаюць меры па забеспячэннi яе захавання ў час экспанавання i (або) перавозкi.

  1. Па жаданнi ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткi або асобнага прадмета).

 

Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам i воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

  1. Уласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства, у якiм прадугледжваюцца наступныя абавязкi:

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры маюць права на яе вывучэнне;

1.4. прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;

1.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, новаму землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

  1. Новы ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або новы землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня набыцця права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або ўзнiкнення права на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для прызнання здзелкi па набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай па iску мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або падставай для адабрання названага зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

Новы карыстальнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня замацавання за iм гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання.

  1. У выпадку надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яе ўласнiк (карыстальнiк) або землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай для прызнання гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча.
  2. У выпадку, калi ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарча ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэннi суда можа быць адабрана ва ўласнiка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публiчных таргоў. Прызнанне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая размешчана на зямельным участку землекарыстальнiка, ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча, з’яўляецца падставай для адабрання зямельнага ўчастка, на якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

 

ГЛАВА 14

УВОЗ I (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

Артыкул 76. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей

 

  1. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза.
  2. Вываз з мытнай тэрыторыi Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзiны пералiк тавараў, да якiх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлi з трэцiмi краiнамi, якi вызначаецца актам, што складае права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, ажыццяўляецца пры наяўнасцi лiцэнзii або заключэння (дазвольнага дакумента) у выпадках, прадугледжаных гэтым актам. У Рэспублiцы Беларусь выдача лiцэнзiй ажыццяўляецца Мiнiстэрствам антыманапольнага рэгулявання i гандлю Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) — Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з гэтымi актамi, а таксама ў парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Вываз з Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыю дзяржавы — члена Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, у выпадках, парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  4. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула, якiя знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.

 

Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей

 

Культурныя каштоўнасцi, вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, i iншых норм мiжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфлiктаў або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.

 

Артыкул 78. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. У мэтах арганiзацыi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ствараецца Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.
  2. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.
  3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца:

3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь:

4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртаннi культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.5. абмяркоўвае i ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

  1. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, мае права:

5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

5.2. звяртацца i атрымлiваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.4. далучаць да сваёй дзейнасцi работнiкаў дзяржаўных органаў.

 

РАЗДЗЕЛ IV

КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

ГЛАВА 15

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

 

Артыкул 79. Напрамкi культурнай дзейнасцi

 

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца па наступных напрамках:

творчая дзейнасць;

ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагiчнай спадчыны;

бiблiятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкiя рамёствы;

кiнематаграфiчная дзейнасць;

арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi;

дзейнасць непрафесiйных (аматарскiх) i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi;

арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

 

Артыкул 80. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасцi

 

  1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.
  2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.
  3. Свабода творчай дзейнасцi складаецца з права выбару напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палiтыкi, манеры, мовы, стылю, вартасцi i прызначэння твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, якiя ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца i папулярызуюцца.
  4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамi, калектывамi мастацкай творчасцi i асобнымi выканаўцамi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 81 гэтага Кодэкса.
  5. Дзеяннi, заснаваныя на дагаворы з суб’ектам культурнай дзейнасцi аб стварэннi i выкарыстаннi вынiкаў творчай дзейнасцi, не з’яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць.
  6. Умяшанне ў творчую дзейнасць можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган i (або) у суд.

 

Артыкул 81. Забарона, абмежаванне i прыпыненне культурнай дзейнасцi

 

  1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

1.2. пры яе ажыццяўленнi распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.3. яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмiсцкую дзейнасць, насiлле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам i свабодам грамадзян.

  1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
  2. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасцi могуць ажыццяўляцца па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Пры неабходнасцi адпаведныя заключэннi могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымi (Мiнскай гарадской) камiсiямi па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i (або) Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму.

  1. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, палажэннi аб абласных (Мiнскай гарадской) экспертных камiсiях па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненнi з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.
  2. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, аб абмежаваннi, аб прыпыненнi культурнай дзейнасцi могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган i (або) у суд.

 

ГЛАВА 16

АХОВА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

 

Артыкул 82. Гiсторыка-культурная спадчына i яе ахова

 

  1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны — напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны i стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням.

 

Артыкул 83. Вiды матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi — акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя, графiчныя i аўдыявiзуальныя дакументы, у тым лiку старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны — тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii — археалагiчныя аб’екты i археалагiчныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры — капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якiх могуць уваходзiць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi — капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iншыя аб’екты, тэрыторыi, якiя звязаны з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымi, дзяржаўнымi, ваеннымi дзеячамi, дзеячамi навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва — забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планiровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва з’яўляюцца комплексамi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва — творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

 

Артыкул 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны i саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны

 

  1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўлiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца Рада.
  2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:

2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

  1. Рада:

3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання культурнай каштоўнасцi, якая можа мець сусветную, мiжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

значнасцi культурнай каштоўнасцi для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i рэкамендаваннi адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорыi «0», «1» цi «2» або неабходнасцi змянення катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi «0», «1», «2», «3»;

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

магчымасцi (немагчымасцi) узгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

факце адступлення ад патрабаванняў гэтага Кодэкса i iншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленнi кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

  1. У склад Рады могуць уваходзiць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыi ўдзельнiчаюць у вырашэннi пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  2. У мэтах садзейнiчання ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мiнскi гарадскi) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.
  3. Абласныя (Мiнскi гарадскi) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэннi аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i ёй неабходна надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або мiжнародную значнасць i неабходна накiраваць прапанову ў Мiнiстэрства культуры аб наданнi ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

адсутнiчае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходна аднесцi гiсторыка-культурную каштоўнасць да катэгорыi «3»;

6.2. выпрацоўваюць прапановы па арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

6.3. выконваюць iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.

  1. У склад абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзiць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыi ўдзельнiчаюць у вырашэннi пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

 

Артыкул 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

Культурныя каштоўнасцi вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:

якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання або арэала бытавання;

якiя прафесiйна або выпадкова выяўлены, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам;

наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 86. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова.
  2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, могуць быць выяўлены прафесiйна.

 

Артыкул 87. Прафесiйнае выяўленне культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi, у тым лiку пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў.
  2. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлi культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якая на момант яе выяўлення не мае ўласнiка, абавязаны:

2.1. правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi артыкулам 91 гэтага Кодэкса;

2.2. не пазней за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пiсьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i перадаць яму выяўленую рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць на часовае захоўванне, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула.

  1. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесiйна выяўлена дзяржаўнымi музеямi або дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганiзацыi.
  2. Пiсьмовае паведамленне аб прафесiйным выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, павiнна ўключаць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi), месца жыхарства грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або назву i месца знаходжання юрыдычнай асобы, якiя выявiлi культурную каштоўнасць.
  3. Да пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дадаюцца:

5.1. матэрыялы фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурнай каштоўнасцi;

5.2. абгрунтаванне неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 88. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпадкова выявiлi матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якая на момант яе выяўлення не мае ўласнiка, абавязаны:

1.1. прыняць меры па яе захаваннi;

1.2. безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне;

1.3. не пазней за два каляндарныя днi з дня яе выяўлення пiсьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i ў выпадку выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi перадаць яе гэтаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на часовае захоўванне;

1.4. перадаць яе ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку аднясення яе да археалагiчнага артэфакта.

  1. Пiсьмовае паведамленне аб выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, павiнна ўключаць:

2.1. прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi), месца жыхарства грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або назву i месца знаходжання юрыдычнай асобы, якiя выявiлi матэрыяльную культурную каштоўнасць;

2.2. звесткi аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

2.3. звесткi аб месцы знаходжання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 89. Дзеяннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесiйным або выпадковым выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў пiсьмовае паведамленне аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi культурнай каштоўнасцi, якой можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1.1. не пазней за два каляндарныя днi з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая валодае прыкметамi археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта, накiроўвае iнфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ў абласную (Мiнскую гарадскую) камiсiю па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) гэтай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта;

1.2. не пазней за тры каляндарныя днi з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi або атрымання рашэння аб аднясеннi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта iнфармуе Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

1.3. у выпадках вiдавочнай наяўнасцi ў гэтай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей або яе аднясення да археалагiчнага артэфакта прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць ад юрыдычнай асобы або грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якiя яе выявiлi, па акце прыёму-перадачы. Для пацвярджэння наяўнасцi або адсутнасцi ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялiсты Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, iншых навуковых арганiзацый i (або) музеяў, якiя не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб прыцягненнi спецыялiстаў даюць заключэнне аб наяўнасцi або адсутнасцi ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.4. не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ажыццяўляе яе агляд i складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду прыцягваюцца спецыялiсты дзяржаўных музеяў i (або) дзяржаўных навуковых арганiзацый;

1.5. не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення аб прафесiйным або выпадковым выяўленнi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасцi з указаннем тэрмiну яго дзеяння i ў выпадку прыпынення работ або iншай дзейнасцi на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, у сувязi з яе выяўленнем вызначае перыяд часу, на якi такiя работы або iншая дзейнасць прыпыняюцца;

1.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, патрабаванняў па прыпыненнi работ або iншай дзейнасцi на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, пры неабходнасцi скарачае або працягвае тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi;

1.7. перадае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць у выпадку яе аднясення да археалагiчнага артэфакта ў дзяржаўны музей;

1.8. арганiзуе падрыхтоўку матэрыялаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калi культурная каштоўнасць прафесiйна выяўлена дзяржаўнымi музеямi або дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi.

  1. Для прыняцця абласной (Мiнскай гарадской) камiсiяй па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню забяспечвае прадстаўнiкам абласной (Мiнскай гарадской) камiсii па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах доступ да гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 90. Парадак унясення прапаноў аб наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, якiя прафесiйна выяўлены дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца гэтымi дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi.

Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, якiя прафесiйна або выпадкова выяўлены iншымi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога гэтыя культурныя каштоўнасцi выяўлены.

Прапановы аб наданнi культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамi другiм i чацвёртым артыкула 85 гэтага Кодэкса, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

  1. Прапановы аб наданнi матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца ў пiсьмовай форме ў мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Прапановы аб наданнi нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца ў пiсьмовай форме ў Мiнiстэрства культуры.

  1. Да прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дадаюцца:

3.1. матэрыялы фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурнай каштоўнасцi;

3.2. абгрунтаванне неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.

 

Артыкул 91. Фiксацыя, навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

 

  1. Культурныя каштоўнасцi, якiя прапануюцца для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.
  2. Фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула, забяспечваюць мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, iншая юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ўносяць прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

У такiм выпадку фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей праводзяць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганiзацыi i музеi, у штаце якiх працуюць спецыялiсты з вопытам работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

  1. Фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку прафесiйна выяўленых культурных каштоўнасцей праводзяць асобы, якiя iх выявiлi.
  2. Пры правядзеннi фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi культурных каштоўнасцей, якiя прапануюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, учыненне перашкод асобам, якiя iх праводзяць, не дапускаецца.
  3. Фiксацыя культурных каштоўнасцей праводзiцца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання i графiчнага адлюстравання. У залежнасцi ад вiду культурнай каштоўнасцi могуць выкарыстоўвацца вiдэа- i аўдыязапiс.
  4. У тэкставым апiсаннi культурных каштоўнасцей указваюцца iх вiдавочныя адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i дадаткова для нематэрыяльных культурных каштоўнасцей — звесткi аб носьбiце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
  5. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасцi найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, асаблiвасцей размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi праводзiцца такiм чынам, каб былi прадстаўлены адначасова яе галоўны i адзiн з бакавых фасадаў, тыльны i другi бакавы фасады. Фатаграфаванне археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькiх ракурсаў, якiя дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблiвасцi гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павiнны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць iх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, традыцыйнай атрыбутыкi.

  1. Графiчнае адлюстраванне праводзiцца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месца знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей i ў маштабе 1:200 000 — арэала бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
  2. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гiстарычных звестак аб iх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.
  3. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваюцца:

10.1. суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

10.2. характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых характэрных рыс, па якiх гэтыя культурныя каштоўнасцi адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

10.3. выяўленне спецыфiчных рыс культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

10.4. раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

  1. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей праводзiцца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.
  2. Навуковая апрацоўка змяшчае гiстарычныя звесткi аб характары, аблiччы культурнай каштоўнасцi, яе ўплыве на развiццё краiны або асобнага яе рэгiёна, звесткi аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай асобе, аб перыядзе стварэння (узнiкнення) гэтай культурнай каштоўнасцi i iншыя гiстарычныя звесткi i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях iх развiцця.
  3. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлiвае iх аналiз па асноўных стылiстычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае iх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця беларускага нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рыс, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i iншага.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыi аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, храналогii iх узнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання i iншых характэрных рысах.

  1. Навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.

 

Артыкул 92. Крытэрыi для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца культурным каштоўнасцям, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

1.1. з’яўляюцца адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. маюць значнасць з пункту гледжання гiсторыi, археалогii, архiтэктуры, горадабудаўнiцтва, мастацтва, навукi i тэхнiкi, эстэтыкi, этналогii або антрапалогii, культуры i аказалi значны ўплыў на развiццё краiны або асобнага яе рэгiёна;

1.3. непасрэдна звязаны з жыццём i дзейнасцю знакамiтых асоб, гiстарычнымi падзеямi, традыцыямi, вераваннямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця беларускага народа;

1.4. з’яўляюцца аўтэнтычнымi з пункту гледжання аўтарскай задумы i яе рэалiзацыi, выкарыстаных пры стварэннi матэрыялаў, захаванасцi навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

1.5. уяўляюць сабой выдатны прыклад фармiравання ландшафту, у якiм адлюстроўваюцца традыцыi пэўнага перыяду гiсторыi беларускага народа;

1.6. з’яўляюцца выдатным мастацкiм узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi створаным беларусамi замежжа.

  1. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi пры ўмове, што яна з’яўляецца аўтэнтычнай або рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi павiнна прайсцi не менш за сорак гадоў.
  2. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах, але наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.
  3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагiчным аб’ектам, у адносiнах да якiх маюцца матэрыялы археалагiчных даследаванняў, правядзенне якiх прадугледжана артыкулам 126 гэтага Кодэкса, i якiя сведчаць аб фармiраваннi адпаведных археалагiчных культур, развiццi матэрыяльнай культуры на тэрыторыi Беларусi ў пэўны гiстарычны перыяд.

 

Артыкул 93. Наданне культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Наданне культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

1.1. мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню — у адносiнах да матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца;

1.2. Мiнiстэрствам культуры — у адносiнах да iншых культурных каштоўнасцей.

  1. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса:

2.1. не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы пiсьмова паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца гэта культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы iншымi асобамi);

2.2. не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

  1. Прапанова аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, не разглядаецца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню i вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
  2. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама ўласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, з дня атрымання пiсьмовага паведамлення, прадугледжанага падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, i да дня прыняцця рашэння аб неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаюць меры па прыпыненнi работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць аказаць уздзеянне на матэрыяльную культурную каштоўнасць.
  3. Разгляд прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
  4. Па вынiках разгляду абласны (Мiнскi гарадскi) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:

6.1. матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i ёй неабходна надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

6.2. матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або мiжнародную значнасць i неабходна накiраваць прапанову ў Мiнiстэрства культуры аб наданнi ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

6.3. адсутнiчае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. На падставе рашэння абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны, прадугледжанага падпунктам 6.1 пункта 6 гэтага артыкула, мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасцi, якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Прапановы, па якiх абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) саветамi па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, прадугледжанае падпунктам 6.2 пункта 6 гэтага артыкула, не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў Мiнiстэрства культуры.
  2. Мiнiстэрства культуры не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання ад мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, дзяржаўнага музея, дзяржаўнай навуковай арганiзацыi, iншай юрыдычнай асобы, грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi арганiзуе яе разгляд Радай.
  3. Прапанова аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 90 гэтага Кодэкса, Мiнiстэрствам культуры не разглядаецца i вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.
  4. Разгляд прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi Рады не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання прапановы Мiнiстэрствам культуры.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурнай каштоўнасцi, якая прапанавана для надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць працягнуты да двух месяцаў, аб чым Мiнiстэрства культуры пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Па вынiках разгляду Рада прымае рашэнне аб:

12.1. неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

12.2. тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i аб рэкамендаваннi мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

12.3. адсутнасцi неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. На падставе рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.1 пункта 12 гэтага артыкула, Мiнiстэрства культуры не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння прымае рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Пасля прыняцця Мiнiстэрствам культуры рашэння аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi звесткi аб гэтай культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Копiя рашэння Рады, прадугледжанага падпунктам 12.2 пункта 12 гэтага артыкула, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця гэтага рашэння накiроўваецца Мiнiстэрствам культуры ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня атрымання копii рашэння Рады прымае рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасцi, якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Рашэнне аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з’яўляецца ненарматыўным прававым актам i падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

Паведамленне аб прыняццi мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, Мiнiстэрствам культуры рашэння аб адсутнасцi неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi накiроўваецца гэтымi дзяржаўнымi органамi асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня прыняцця такога рашэння.

  1. Прафесiйна i выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама археалагiчныя артэфакты, якiм не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якiя выяўлены дзяржаўнымi музеямi i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi, па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню перадаюцца дзяржаўным музеям.

Прафесiйна i выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi (за выключэннем археалагiчных артэфактаў), якiм не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, вяртаюцца асобам, якiя iх выявiлi.

 

Артыкул 94. Пазбаўленне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Пазбаўленне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

1.1. мясцовым выканаўчым i распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якi надаў матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. Мiнiстэрствам культуры — iншых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Рашэнне аб пазбаўленнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, прадугледжаных адпаведна пунктамi 3 i 4 гэтага артыкула.
  2. Матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў выпадку яе фiзiчнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў вынiку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання, i немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Рашэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Радай.
  3. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.
  4. Рашэнне аб пазбаўленнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з’яўляецца ненарматыўным прававым актам i падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

 

Артыкул 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласнiку зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама асобе, што выпадкова яе выявiла, прымаецца дзяржаўным органам, якi прыняў рашэнне аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца за кошт бюджэтаў базавага ўзроўню i бюджэта горада Мiнска фiнансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая з’яўляецца скарбам i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у двухмесячны тэрмiн з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.

 

Артыкул 96. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасцi з iх адметнымi духоўнымi, мастацкiмi i (або) дакументальнымi вартасцямi i ў залежнасцi ад iх значнасцi (сусветная, мiжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь).
  2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

2.1. катэгорыя «0» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць сусветную значнасць i ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

2.2. катэгорыя «1» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

2.3. катэгорыя «2» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

2.4. катэгорыя «3» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь;

2.5. без катэгорыi — матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, якiя ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

3.1. катэгорыя «А» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

3.2. катэгорыя «Б» — гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

  1. Катэгорыi надаюцца:

4.1. матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якiя маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь, на тэрыторыi якiх яны знаходзяцца, — мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя надалi iм статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.2. iншым гiсторыка-культурным каштоўнасцям — Мiнiстэрствам культуры.

  1. Наданне катэгорый гiсторыка-культурным каштоўнасцям ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны або Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый.

Копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню аб наданнi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi «3» не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, для ўключэння звестак аб ёй у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Рашэнне аб змяненнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.

 

Артыкул 97. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Культурныя каштоўнасцi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
  2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь i рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
  3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

3.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя на законных падставах знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiтамi якiх з’яўляюцца беларусы замежжа;

3.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя без законных падстаў знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя страчаны або знiклi пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

3.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер па захаваннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па вiдах гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Пры ўключэннi комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзiць у склад комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  3. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.

 

Артыкул 98. Звесткi Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у гэты Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

1.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны на падставе гiстарычных звестак;

1.3. датаванне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб датах стварэння i (або) найбольш адметных перапрацовак, якiя вызначаюцца на падставе гiстарычных звестак;

1.4. месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае адрас, па якiм знаходзiцца нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, месца пастаяннага знаходжання рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з адрасам (месцам знаходжання) уласнiка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або арэал бытавання нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.6. дата i нумар рашэння Рады або абласнога (Мiнскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасцi надання культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. дата i нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданнi культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў.

Першы знакмесца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або арэала бытавання нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з наступнай нумарацыяй:

1 — Брэсцкая вобласць;

2 — Вiцебская вобласць;

3 — Гомельская вобласць;

4 — Гродзенская вобласць;

5 — Магiлёўская вобласць;

6 — Мiнская вобласць;

7 — горад Мiнск;

8 — па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Другi знаквiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 — нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

2 — рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

3 — нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

Трэцi знаккатэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Чацвёрты знакзвесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А — дакументальны помнiк;

Б — запаведная мясцiна;

В — помнiк археалогii;

Г — помнiк архiтэктуры;

Д — помнiк гiсторыi;

Е — помнiк горадабудаўнiцтва;

Ж — помнiк мастацтва;

К — нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць у матэрыяльнай форме iснавання (праявы);

Л — нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць у нематэрыяльнай форме iснавання (праявы);

М — калекцыя;

Н — камплект.

Шэсць апошнiх знакаўпарадкавы нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

  1. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання новых звестак уносяць у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь адпаведныя змяненнi.
  2. Культурныя каштоўнасцi, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 99. Уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ад 16 лiстапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з iншымi мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
  2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Для гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўлiваецца рэжым спецыяльнага кiравання згодна з мiжнароднымi абавязацельствамi Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

  1. Пасля надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на яе складаецца пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.
  2. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi запаўняецца як на комплекс або ансамбль матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi ў iх складзе, якiя размешчаны ў розных месцах i належаць розным уласнiкам гiсторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымi карыстальнiкамi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  3. У пашпарце матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  4. Складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, у двухмесячны тэрмiн з дня надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальнiка), землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  5. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца навуковымi арганiзацыямi, музеямi, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якiх працуюць спецыялiсты з вопытам работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.
  6. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзiн экзэмпляр якога захоўваецца ва ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, другi — у Мiнiстэрстве культуры, трэцi — у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць.
  7. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях асобы, упаўнаважаныя мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання новых звестак уносяць у пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведныя змяненнi, якiя афармляюцца на асобным лiсце змяненняў.
  8. Лiст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i змяшчае наступныя звесткi:

8.1. дату ўнясення змянення;

8.2. назву матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у пашпарт якой уносiцца змяненне, i падставы для яго ўнясення;

8.3. пункт пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у якi ўносiцца змяненне;

8.4. змест змянення;

8.5. пасаду, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) i подпiс спецыялiста, якi ажыццявiў унясенне змянення.

  1. Лiст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзiн экзэмпляр якога захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, другi накiроўваецца ўласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, трэцi — у Мiнiстэрства культуры.

 

Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Стварэнне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

2.1. захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця беларускага народа;

2.2. стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захавання iнфармацыi аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору iнфармацыi аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.4. садзейнiчання дзяржаўным органам, iншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, выкананнi навукова-даследчых, праектных, рамонтна-рэстаўрацыйных работ, iншых мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы;

2.5. садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртаннi ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

2.6. папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.

 

Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення i выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

 

  1. Фармiруе i вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.
  2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
  3. На гiсторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.
  4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

4.1. улiковыя даныя i месца знаходжання (арэал бытавання) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

4.2. абгрунтаванне надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем рашэнняў дзяржаўных органаў, згодна з якiмi культурнай каштоўнасцi нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу рашэнняў дзяржаўных органаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

4.3. поўная назва або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, дата ўзнiкнення права ўласнасцi (iншага рэчавага права) на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць;

4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнiчнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх схема;

4.5. звесткi аб ахоўным абавязацельстве з указаннем даты i нумара яго рэгiстрацыi;

4.6. iнфармацыя аб асобах, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.7. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, аб дазволах на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

4.8. кароткае апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.9. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi, якая ўваходзiць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.11. гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.12. кароткая гiстарычная даведка аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.13. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

4.14. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.
  2. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.
  3. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта i ўнясенне ў iх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  4. Пры выкананнi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне спецыялiстамi Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, учыненне перашкод гэтым спецыялiстам не дапускаецца. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкi, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых i праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.
  5. За Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якiя дазваляюць з выкарыстаннем сучасных iнфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, прадастаўляць гэту iнфармацыю ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым асобам, уводзiць ва ўжытак пэўныя раздзелы Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь у мэтах папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.
  6. Карыстальнiкамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, iншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Допуск да карыстання рэсурсамi Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнiкаў Мiнiстэрствам культуры.

Iнфармацыя, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з’яўляецца абавязковай.

 

Артыкул 103. Меры па захаваннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. iстотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула) знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы iх знiшчэння, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне iх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасцi:

2.1. заключэння Рады аб немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

2.2. навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Па рашэннi Мiнiстэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сiтуацый, узброенага канфлiкту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.
  2. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарна-эпiдэмiялагiчных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
  3. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знiшчэнне.

На комплексе або ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўсталяванне некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтых комплексу або ансамбля.

Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнiкаў археалогii i месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помнiку археалогii або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласцi да пяцi метраў ад iх тэрыторыi з боку найлепшага ўспрымання гэтых помнiка археалогii або месца пахавання.

Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

  1. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.

 

Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькi з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта (слоя).

  1. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Ахоўныя зоны помнiкаў археалогii ўстанаўлiваюцца на адлегласцi не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помнiкаў археалогii.

  1. Межы тэрыторыi нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх межы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
  2. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнаму асяроддзю ў межах зон аховы i ўмовам iх утрымання i выкарыстання.
  3. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
  4. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
  5. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыi рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

 

Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаваннi i аднаўленнi ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця i перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочваннi (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

  1. Iстотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

 

Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджванне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калi такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гiстарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ, абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.
  3. 3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi або археалагiчныя вышуканнi, а ў выпадку, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса, — iх перамяшчэнне, а таксама прымаюцца меры па захаваннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  4. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаваннi i захаваннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

 

Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення.
  2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

 

Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання iх аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору.
  2. Пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю i нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйны сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта.

Капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), якiя будуюцца на тэрыторыi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю i нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якiя размяшчаюцца на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы, не павiнны прывесцi да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцiвай яе гiстарычнаму характару, i ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

На помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.

Эскiз сродку вонкавай рэкламы, якi плануецца размясцiць на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi «0», «1», «2», без катэгорыi, на iх тэрыторыi i ў зонах iх аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

 

Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканнi — комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы i iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi — комплекс мерапрыемстваў па вывучэннi архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi — комплекс мерапрыемстваў па высвятленнi i ўдакладненнi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архiтэктурна-археалагiчных абмераў, зандажоў, iнжынернае даследаванне будаўнiчых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншае).

  1. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i iншых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

 

Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя i iншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. аднаўленне — сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей — абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

1.2. дапаўненне — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па стварэннi дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэннi ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзеннi ў месцах страты на тэрыторыi комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

1.3. кансервацыя — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.4. прыстасаванне — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.5. перамяшчэнне — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па перамяшчэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх аднаўленнi на новым месцы;

1.6. рамонт — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi страчаных у працэсе эксплуатацыi i (або) паляпшэннi канструкцыйных, iнжынерных, тэхнiчных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па лiквiдацыi iх дробных пашкоджанняў i няспраўнасцей, а таксама па папярэджаннi iх зносу, якiя не адносяцца да рэканструкцыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. раскрыццё — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па пазбаўленнi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

1.8. рэгенерацыя — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi;

1.9. рэканструкцыя — сукупнасць работ i мерапрыемстваў, накiраваных на выкарыстанне па новым прызначэннi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) звязаных са змяненнем iх асноўных тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў i параметраў, у тым лiку з павышэннем спажывецкiх якасцей, якiя вызначаюцца тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi, са змяненнем колькасцi i плошчы памяшканняў, будаўнiчага аб’ёму i (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасцi, прапускной здольнасцi, напрамку i (або) месца распалажэння iнжынерных, транспартных камунiкацый (замена iх участкаў) i збудаванняў на iх;

1.10. рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) — сукупнасць работ i мерапрыемстваў па аднаўленнi парушанага першапачатковага аблiчча нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iх комплексы, часткi, якiя выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў iх гiстарычнай дакладнасцi i архiтэктурна-мастацкай каштоўнасцi, а таксама навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца iншыя работы, накiраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя не парушаюць iх цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

 

Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Навукова-даследчыя i праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
  2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Для помнiкаў археалогii дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасцi дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.

  1. Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамi заканадаўства.
  2. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

 

Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва i аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой пункта 2 гэтага артыкула.

  1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, за выключэннем работ, якiя выконваюцца на фасадах нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або закранаюць iншыя iх адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi могуць ажыццяўляцца грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi i вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi ажыццяўляецца:

праектнай або навуковай арганiзацыяй, у якой працуе грамадзянiн (грамадзяне), якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады;

iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае адпаведную квалiфiкацыю i вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

 

Артыкул 117. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па вынiках праходжання грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, атэстацыi на права атрымання такога пасведчання.
  2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей — атэстацыя) праводзiцца ў мэтах пацвярджэння прафесiйных ведаў грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калi не вызначана iншае, — прэтэндэнт), i пацвярджэння ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыi.

Да атэстацыi дапускаюцца прэтэндэнты, якiя маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архiтэктуры i будаўнiцтва.

  1. Атэстацыя праводзiцца атэстацыйнай камiсiяй, склад якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Атэстацыйная камiсiя дзейнiчае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

  1. Для правядзення атэстацыi праектная або навуковая арганiзацыя, у якой працуе грамадзянiн, або iндывiдуальны прадпрымальнiк звяртаюцца ў Мiнiстэрства культуры з пiсьмовай заявай аб правядзеннi атэстацыi, да якой дадаюцца копiя дыплома аб вышэйшай адукацыi прэтэндэнта, выпiска з працоўнай кнiжкi прэтэндэнта i копiя дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўнi вышэйшай адукацыi або пасведчання аб павышэннi квалiфiкацыi (пры iх наяўнасцi) (далей — дакументы аб правядзеннi атэстацыi).
  2. Атэстацыя праводзiцца не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання Мiнiстэрствам культуры дакументаў аб правядзеннi атэстацыi.
  3. У выпадку, калi не прадстаўлены дакументы аб правядзеннi атэстацыi, прадугледжаныя пунктам 4 гэтага артыкула, атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб адмове ў прыняццi заявы аб правядзеннi атэстацыi ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  4. Дата, час i месца правядзення атэстацыi вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.
  5. Атэстацыя праводзiцца ў форме вуснага экзамену, пытаннi да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камiсii.

Члены атэстацыйнай камiсii заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытаннi па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты i дакладнасцi дадзеных iм адказаў на пытаннi.

Атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб праходжаннi або непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi, якое афармляецца пратаколам пасяджэння атэстацыйнай камiсii.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб праходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накiроўвае ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камiсiяй рашэння аб непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi Мiнiстэрства культуры ў тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага пункта, накiроўвае ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, выпiску з пратакола атэстацыйнай камiсii, якая ўтрымлiвае адпаведнае рашэнне.

  1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры па ўстаноўленай iм форме бясплатна на пяць гадоў.
  2. У выпадку невыканання i (або) неадпаведнага выканання грамадзянiнам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, што пацвярджаецца заключэннем Рады, указанае пасведчанне рашэннем атэстацыйнай камiсii можа быць анулявана.
  3. Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i якому плануецца ануляваць указанае пасведчанне, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камiсii.

Атэстацыйная камiсiя заслухоўвае тлумачэннi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, па пытаннi невыканання i (або) неадпаведнага выканання iм абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, i можа прыняць рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях накiроўваецца Мiнiстэрствам культуры ў праектную або навуковую арганiзацыю, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, якiя прадставiлi дакументы аб правядзеннi атэстацыi, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння. Праектная або навуковая арганiзацыя не пазней за адзiн рабочы дзень з дня атрымання рашэння аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях паведамляе аб гэтым грамадзянiну, у адносiнах да якога прынята такое рашэнне.

Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не пазней за тры рабочыя днi з дня атрымання такога рашэння асобамi, указанымi ў частцы першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць у Мiнiстэрства культуры гэта пасведчанне.

  1. Праектная або навуковая арганiзацыя, у якой працуе грамадзянiн, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або iндывiдуальны прадпрымальнiк, у адносiнах да якога прынята такое рашэнне, праз шэсць месяцаў з дня прыняцця рашэння могуць паўторна прадставiць у Мiнiстэрства культуры дакументы аб правядзеннi атэстацыi.
  2. Рашэннi аб адмове ў прыняццi заявы, аб непраходжаннi прэтэндэнтам атэстацыi, аб ануляваннi пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць быць абскарджаны ў суд.

 

Артыкул 118. Абавязкi грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

1.1. забяспечваць узаемадзеянне зацiкаўленых юрыдычных асоб i iх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.2. прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

1.3. вызначаць напрамкi навукова-даследчых работ;

1.4. забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

1.5. ажыццяўляць навукова-метадычнае кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.6. прадугледжваць меры па захаваннi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры выкананнi навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

1.7. забяспечваць навуковую абгрунтаванасць мер па захаваннi матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.8. прымаць удзел у разглядзе праектных прапаноў i навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.9. забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, якiя ўзнiкаюць пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.10. ажыццяўляць навукова-метадычнае кiраўнiцтва пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.11. забяспечваць фiксацыю матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання на ёй рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама фотафiксацыю да пачатку, у працэсе i пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ;

1.12. выконваць iншыя абавязкi пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  1. Iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны таксама ажыццяўляць аўтарскi нагляд пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

 

  1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.
  2. Папярэдняму разгляду Радай падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэння пагрозы iх знiшчэння, прычынення iм шкоды або стварэння пагрозы яе прычынення, пагаршэння iх тэхнiчнага стану або стварэння пагрозы яго пагаршэння, навукова не абгрунтаванага змянення i пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

  1. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.
  2. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi гэтай навукова-праектнай дакументацыi.
  3. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  4. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных актамi заканадаўства.

 

Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы

 

  1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi.
  2. У выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi, Мiнiстэрства культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах выдае юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам заключэнне аб адпаведнасцi прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

 

Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства

 

  1. Мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэннi iх захавання, у тым лiку ў выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), землекарыстальнiкаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Адзiн экзэмпляр ахоўнага абавязацельства захоўваецца ва ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, другiу мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за сем каляндарных дзён з дня рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства накiроўвае ў Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобе, iм упаўнаважанай, звесткi аб уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, якiя падпiсалi ахоўнае абавязацельства, з указаннем даты i нумара рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.

  1. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнiкам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, у тэрмiны, прадугледжаныя пунктамi 2 i 3 артыкула 75 гэтага Кодэкса.
  2. Пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, ахоўнае абавязацельства, падпiсанае былымi ўласнiкам (карыстальнiкам) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiкам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, лiчыцца страцiўшым сiлу.

 

Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

 

  1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку вызначэння такiх умоў мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
  3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства ў мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi Рэспублiкi Беларусь, забараняюцца.
  4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, калi гэта абумоўлена неабходнасцю вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

 

ГЛАВА 17

АХОВА АРХЕАЛАГIЧНАЙ СПАДЧЫНЫ

 

Артыкул 123. Археалагiчная спадчына

 

  1. Археалагiчная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў, у тым лiку помнiкаў археалогii.

Археалагiчныя аб’екты — нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы разам з археалагiчнымi артэфактамi i культурным пластом (слоем), якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса.

Археалагiчныя артэфактырухомыя матэрыяльныя аб’екты, якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў культурным пласце (слоi) або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, i на момант iх выяўлення не маюць уласнiка.

Культурны пласт (слой) — пласт у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека i ўтрымлiвае сляды iснавання чалавека.

  1. 2. Да археалагiчных аб’ектаў могуць быць аднесены:

2.1. рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), культавых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);

2.2. крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;

2.3. курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя магiлы, некропалi, маўзалеi i iншыя месцы пахавання;

2.4. iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў;

2.5. аб’екты iншага прызначэння.

 

Артыкул 124. Ахова археалагiчнай спадчыны

 

  1. Ахова археалагiчнай спадчыны — напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў, iх вывучэнне, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння археалагiчнай спадчыны.
  2. Археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць.
  3. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагiчных артэфактаў, за выключэннем выпадкаў:

3.1. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў дзяржаўнымi музеямi (дзяржаўным музеям) i дзяржаўнымi навуковымi арганiзацыямi (дзяржаўным навуковым арганiзацыям);

3.2. набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагiчных артэфактаў, якiя на 18 сакавiка 2016 года знаходзiлiся ў валоданнi грамадзян i юрыдычных асоб i ўключаны ў рэестр археалагiчных артэфактаў, сфармiраваны Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

  1. Пераважнае права набыцця археалагiчных артэфактаў, уключаных у рэестр археалагiчных артэфактаў, маюць дзяржаўныя музеi i дзяржаўныя навуковыя арганiзацыi.

 

Артыкул 125. Улiк археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў

 

  1. Улiку падлягаюць археалагiчныя аб’екты, звесткi аб якiх маюцца на дату ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, а таксама археалагiчныя аб’екты i археалагiчныя артэфакты, якiя выяўлены пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў або выпадкова пасля 18 сакавiка 2016 года.

Улiк археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў вядзецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi або юрыдычнай асобай, ёю ўпаўнаважанай.

  1. У мэтах улiку археалагiчных аб’ектаў i стварэння адзiнай базы даных аб археалагiчных аб’ектах вядзецца рэестр археалагiчных аб’ектаў.

Рэестр археалагiчных аб’ектаў уяўляе сабой сукупнасць звестак аб археалагiчных аб’ектах i iх тэрыторыях.

Тэрыторыя археалагiчнага аб’екта — участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.

  1. Рэестр археалагiчных аб’ектаў вядзецца на падставе звестак, якiя маюцца ў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i (або) у юрыдычнай асобы, ёю ўпаўнаважанай, i iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, а таксама навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiя праводзяць археалагiчныя даследаваннi.
  2. Iнфармацыя аб археалагiчных аб’ектах прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi ў Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi або юрыдычнай асобе, ёю ўпаўнаважанай, не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня заканчэння археалагiчных даследаванняў i складаецца з тэкставага апiсання археалагiчнага аб’екта, указання яго месца знаходжання, копii часткi зямельна-кадастравай карты (плана) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб’ект, з нанясеннем гэтага аб’екта i яго фотафiксацыi, выкананай з розных бакоў.

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi або юрыдычная асоба, ёю ўпаўнаважаная, не пазней за сем каляндарных дзён з дня ўключэння археалагiчнага аб’екта ў рэестр археалагiчных аб’ектаў прадстаўляюць звесткi аб археалагiчным аб’екце ў арганiзацыi па землеўпарадкаваннi, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, iх даччыным прадпрыемствам, якiя не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак наносяць iнфармацыю аб археалагiчным аб’екце на зямельна-кадастравую карту (план) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб’ект.

  1. Доступ да звестак, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб’ектаў, ажыццяўляецца шляхам:

5.1. знаёмства з зямельна-кадастравай картай (планам) рэгiёна, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб’ект;

5.2. давядзення мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню да ведама землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчаны археалагiчны аб’ект, iнфармацыi аб тым, што гэты аб’ект уключаны ў рэестр археалагiчных аб’ектаў;

5.3. публiкацыi навукова-папулярных i навуковых звестак, матэрыялаў аб правядзеннi археалагiчных даследаванняў i iх вынiках.

  1. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў рэестры археалагiчных аб’ектаў, выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнiчых праектаў i землеўпарадкавальнай дакументацыi.
  2. Улiк археалагiчных артэфактаў вядзецца на падставе iнфармацыi, якая прадстаўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.

Улiк археалагiчных артэфактаў ажыццяўляецца шляхам iх рэгiстрацыi на ўлiковай картцы, форма якой устанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

 

Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi

 

  1. Археалагiчныя даследаваннi — комплекс мерапрыемстваў па пошуку, выяўленнi i вывучэннi археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў, ажыццяўленнi археалагiчнага нагляду пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў.
  2. Археалагiчныя даследаваннi выконваюцца ў форме археалагiчных палявых i камеральных работ.
  3. Да археалагiчных палявых работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па даследаваннi нетраў, дна прыродных i штучных вадаёмаў, культурнага пласта (слоя), тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, самiх археалагiчных аб’ектаў на мясцовасцi ў асяроддзi iх натуральнага бытавання.
  4. Да археалагiчных палявых работ адносяцца:

4.1. археалагiчныя раскопкi — археалагiчнае даследаванне на археалагiчным аб’екце, якое звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб’екта i ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца;

4.2. археалагiчная разведка — археалагiчнае даследаванне, якое, як правiла, не звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб’екта i ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалiзацыi, iнтэрпрэтацыi, iнспекцыi археалагiчнага аб’екта, а таксама атрымання актуальных звестак аб раней выяўленым археалагiчным аб’екце. Пры археалагiчнай разведцы дапускаецца закладка асобных шурфаў у мэтах удакладнення даных аб археалагiчным аб’екце;

4.3. археалагiчны нагляд — археалагiчнае даследаванне, якое ажыццяўляецца пры выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб’екта ў мэтах выяўлення археалагiчных артэфактаў, вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца.

  1. Па заканчэннi археалагiчных палявых работ грамадзянiн, iмя якога ўказана ў дазволе на права правядзення археалагiчных даследаванняў, абавязаны скласцi навуковую справаздачу аб выкананых археалагiчных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах змяшчаюцца даныя фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi артыкулам 91 гэтага Кодэкса.

  1. Да археалагiчных камеральных работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, вывучэннi, кансервацыi i (або) рэстаўрацыi археалагiчных артэфактаў.
  2. Парадак правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi ўстанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

 

Артыкул 127. Пошук i выяўленне археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў

 

  1. Пошук археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў — вiзуальнае або з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў, iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў абследаванне паверхнi зямлi i (або) дна прыродных i штучных вадаёмаў з выкананнем або без выканання земляных работ, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор i выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якiя валодаюць прыкметамi археалагiчных артэфактаў.
  2. 2. Пошук археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi выдаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца навуковым арганiзацыям або музеям, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў грамадзяне (далей — грамадзяне, якiя працуюць на ўмовах дагавораў), якiя адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

3.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi «Археалогiя», «Гiсторыя (археалогiя)»;

3.2. валодаюць навуковымi практычнымi ведамi, неабходнымi для правядзення археалагiчных даследаванняў i падрыхтоўкi навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах;

3.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагiчных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасцi незалежна ад тэрмiнаў перапынку.

  1. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца на iмя грамадзян, якiя працуюць на ўмовах дагавораў i па даручэннi навуковых арганiзацый або музеяў ажыццяўляюць кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямi.
  2. Пры парушэннi грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, парадку правядзення археалагiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi можа быць прыпынена або спынена дзеянне гэтага дазволу ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  3. Навуковыя арганiзацыi або музеi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў маюць права прыцягваць iншых грамадзян на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганiзацыi практыкi студэнтаў для выканання падрыхтоўчых i дапаможных работ пад кiраўнiцтвам грамадзянiна, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў (далей — удзельнiкi археалагiчных даследаванняў).
  4. Выкарыстанне металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў для пошуку археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў дапускаецца выключна грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, i ўдзельнiкамi археалагiчных даследаванняў.
  5. Грамадзянiн, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi пры ажыццяўленнi пошуку археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў на падставе гэтага дазволу выявiў археалагiчны аб’ект i (або) археалагiчны артэфакт, выконвае абавязкi, прадугледжаныя артыкулам 87 гэтага Кодэкса.
  6. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпадкова выявiлi ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, якi можа мець гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, i якi на момант яго выяўлення не мае ўласнiка (далей — матэрыяльны аб’ект), выконвае абавязкi, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.
  7. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якi атрымаў пiсьмовае паведамленне аб прафесiйна выяўленых археалагiчным аб’екце i (або) археалагiчным артэфакце або выпадкова выяўленым матэрыяльным аб’екце, ажыццяўляе дзеяннi, прадугледжаныя падпунктамi 1.1 — 1.5 i 1.7 пункта 1 артыкула 89 гэтага Кодэкса.

 

Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах

 

  1. У мэтах прыняцця рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльных аб’ектаў, якiя выяўлены выпадкова, да археалагiчных аб’ектаў або археалагiчных артэфактаў пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца i дзейнiчаюць абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах.
  2. Абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах:

2.1. разглядаюць iнфармацыю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб выпадкова выяўленых матэрыяльных аб’ектах;

2.2. праводзяць разгляд i аналiз матэрыяльных аб’ектаў на прадмет iх аднясення (неаднясення) да археалагiчных аб’ектаў або археалагiчных артэфактаў;

2.3. прымаюць рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта.

  1. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта прымаецца ў выпадках, калi матэрыяльны аб’ект:

3.1. не з’яўляецца вынiкам жыцця i дзейнасцi чалавека;

3.2. узнiк менш за сто дваццаць гадоў таму назад;

3.3. не мае гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага культурнага значэння.

  1. У выпадку прыняцця абласнымi (Мiнскай гарадской) камiсiямi па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта выпiска з рашэння не пазней за тры каляндарныя днi з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
  2. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi абласных (Мiнскай гарадской) камiсiй па археалагiчных аб’ектах i археалагiчных артэфактах ажыццяўляецца адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.
  3. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта можа быць абскарджана ў суд.

 

Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў

 

  1. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў (далей, калi не вызначана iншае, — выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў) дазваляюцца па ўзгадненнi з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое заснавана на адпаведным заключэннi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў.

  1. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

  1. Парадак рэалiзацыi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў распрацоўваецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў.
  2. Забеспячэнне распрацоўкi i фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.
  3. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў.

 

Артыкул 130. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў

 

  1. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў прадугледжваюць:

1.1. забарону работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў без узгаднення з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб’ект;

1.2. забарону навукова-даследчых i праектных работ на помнiках археалогii без атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.3. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў;

1.4. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыю;

1.5. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

1.6. археалагiчнае даследаванне археалагiчных аб’ектаў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.7. кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

1.8. забарону пошуку археалагiчных артэфактаў, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў без дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.9. iншыя меры, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, недапушчэнне прычынення шкоды або знiшчэння археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў.

  1. 2. Звесткi аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў i iншых населеных пунктаў, горадабудаўнiчыя праекты дэтальнага планавання i iншыя горадабудаўнiчыя праекты.

Горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб’ектах, за выключэннем помнiкаў археалогii, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, а горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помнiках археалогii, падлягаюць узгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

Читайте также: