Сучасныя аспекты ідэалагічнай работы: традыцыі і навацыі.

Пад такой назвай адбыўся выязны практычны занятак слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі органаў дзяржаўнага  і гаспадарчага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пад час семінара ідэалагічныя работнікі наведалі інтэрактыўныя выстаўкі з вопыта работы ўстаноў і арганізацый  Дзятлаўскага раёна. Гісторыка-краязнаўчым музеем і цэнтральнай раённай бібліятэкай была падрыхтавана сумесная  выстаўка «Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: святкуем юбілей 2017 года».

500-годдзе беларускага кнігадрукавання значная падзея і для нашага музея. Мы ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітым чалавекам – беларускім першадрукаром і вучоным, асветнікам і гуманістам, паэтам і медыкам, батанікам і астраномам Францыскам Скарынай. Падрыхтаваная выстаўку яшчэ раз падцвярджае значнасць гэтай асобы. На выстаўцы прадстаўлены рукапісныя тэксты, кнігі,  работы нашых землякоў: мастака-кераміста М.Л.Несцярэўскага ў гліне, габелен мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Арсенія Міхайлавіча Двараніна і яго жонкі Ірыны Данілавай.  Таксама прадстаўлены матэрыялы літаратуразнаўца, культуролага, даследчыка, вучонага, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, ўладальніка медаля Ф.Скарыны Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага.

На інтэрактыўнай пляцоўцы музея  ўсе жадаючыя маглі адчуць сябе ў ролі каліграфа, напісаць некалькі радкоў з Бібліі каліграфічным почыркам.

Читайте также: