Груда Эдуард Іосіфавіч

ГрудаНарадзіўся ў в.Данілавічы, ў сялянскай сям’і. У 1954г. скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на навуковай рабоце ў лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута.

У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 г. яму прысвоена вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка.

У 1973 г. Э.І.Груда абараніў доктарскую дысертацыю.

Спецыяліст у галіне аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі сістэм Пфаффа, тэорыі ўраўненняў з адхіляючым аргументам, тэорыі перыядычных рашэнняў дыферэнцыяльных сістэм, тэорыі матрычных ураўненняў. Э.І.Груда апублікаваў звыш 120 навуковых работ, падрыхтаваў 7 кандыдатаў фізіка-матэматычных    навук. У 1991 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара.

    Тв.: О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук.-1983.-№2; Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. — 1991.  — Т. 27. —  № 10.

Читайте также: