Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч

Радзіеўскі Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 25.06.1936 г. у в. Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990). Прафесар (2000). Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1957). З 1981г.  працуе ў навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. у Беларускай політэхнічнай акадэміі. Навуковыя працы па планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытворчасцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану беларускіх прадпрыемстваў.

Читайте также: