Мерапрыемства “Пачатае Скарынай”
Штогод ў першую нядзелю верасня адзначаецца свята, якое мае велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства – свята духоўнасці, культуры і літаратуры. Упершыню праведзена ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны.
Сёлета гэты дзень асаблівы яшчэ і тым, што 500 гадоў назад з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
Да мерапрыемства падрыхтавана міні-выстаўка “Помнікі беларускага пісьменства”, на якой прадстаўлены работы нашых землякоў мастака-кераміста М.Л.Несцярэўскага ў гліне, габелен мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Арсенія Міхайлавіча Двараніна і яго жонкі Ірыны Данілавай. Прадстаўлены матэрыялы літаратуразнаўца, культуролага, даследчыка, вучонага, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, ўладальніка медаля Ф.Скарыны Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага.
Мерапрыемства сабрала шмат прысутных, у тым ліку і пачэсных гасцей, сярод якіх пісьменнік, даследчык літаратуры, журналіст, краязнаўца, паэт, чалавек, які выдаў больш 60 кніг, у тым ліку і пра Дзятлаўшчыну Сяргей Мікалаевіч Чыгрын; пісьменнік, журналіст, бард, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Зміцер Бартосік; краязнаўца, былы дырэктар музея, аўтар кнігі “Зецела” Федар Федаравіч Красюк; краязнаўца, сын стваральніка і першага дырэктара Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся са з’яўленнем першых кніг, з дзейнасцю Францыска Скарыны і другіх першадрукароў, а таксама развіццем выдавецкай справы ў сучаснай Беларусі, праглядзеўшы відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”.