Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст».

 Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў”

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей у рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праводзіў касцюмаваную квэст-гульню “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце, аднак спачатку неабходна было знайсці фрагменты гэтай карты, якіх не хапала.

Першая падказка прывяла ўдзельнікаў гульні да касцёла, дзе за атрыманыя адказы на пытанні Радзівіла яны атрымалі фрагмент карты. Другі кавалак карты ля свайго дома ім аддаў яўрэй, у якога дзеці “купілі зерне”.

Затым усе адправіліся на млын, каб “змалоць” гэтае зерне. Млынар правёў з вучнямі гульню, задаў пытанні – і вось яшчэ адзін фрагмент карты ў шукальнікаў скарбаў.

Апошні фрагмент карты, выканаўшы няпростыя заданні, удзельнікі гульні атрымалі ля замка Радзівіла. Сабраўшы яе, нарэшце знайшлі доўгачаканы куфар са скарбам.

           

Читайте также: