Навіны праекта «Рэліквія маёй сям’і»

Пасля размяшчэння артыкула, прысвечанага старту праекта «Рэліквія маёй сям’і»,  у музей патэлефанавала Чудзілоўская Ядвіга Бенедыктаўна з вёскі Дубараўшчына. Яна прачытала заметку ў раённай газеце пра наш праект і прапанавала музею шэраг экспанатаў, якія захоўваюцца на гарышчы  хаты. Гэта прадметы матэрыяльнай культуры беларусаў. Ядвіга Бенедыктаўна  стала першай жыхаркай Дзятлаўскага раёна, якая адгукнулася на зварот музея да дзятлаўчан. Жанчына стане ганаровым госцем музея на прэзентацыі экспазіцыі  праекта, пра яе  мы напішам у раённай газеце.

Паважаныя дзятлаўчане, чакаем вашых званкоў!

Читайте также: