Прэзентацыя кнігі “Гісторыя Сапегаў паэта Міхаіла Скоблы

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання  14 лістапада  ў чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  адбылася прэзентацыя кнігі ўнікальнага выдання — энцыклапедыі “Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы, маёнткі, фундацыі”. Укладальнік энцыклапедыі Яўстах Сапега. Кнігу прэзентаваў рэдактар беларускага выдання – паэт Міхаіл Скобла. Ён зазначыў, што сёння ў нас куды ні глянь, усюды ляжаць кнігі пра Радзівілаў, пра Нясвіж, пра Радзівілаўскую бібліятэку, а пра Сапегаў практычна нічога няма, то проста неабходна запаўняць гэты прабел, бо ўклад Сапегаў у нашую гісторыю вельмі вялікі. Пад час прэзентацыі гучалі песні  ў выкананні спявачкі Таццяны Матафонавай і барда Андрэя Мельнікава.

     

Читайте также: