Новік Вера Міхайлаўна

Новік Вера Міхайлаўна нарадзілася 16.01.1948 г. у сялянскай сям’і, в.Малая Воля Дзятлаўскага раёна, беларускі і марыйскі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1985), дацэнт (1988). Скончыла сямігодку ў роднай вёсцы, сярэднюю школу скончыла ў мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Працавала тут настаўніцай і завочна вучылася на гістарычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, які скончыла ў 1974 г. У 1979 г. па сямейных абставінах пераехала ў г. Йашкар-Алу і займалася там краязнаўствам. З 1980г. выкладае на кафедры ўсеагульнай гісторыі Марыйскага універсітэта. Завочна скончыла аспірантуру на кафедры сярэдніх вякоў Ленінградскага універсітэта. Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй грамадскай думкі Беларусі 16 стагоддзя.

Узнагароджана медалем «Ветэран працы» у 1987 годзе, Ганаровай граматай Урада РМЭ ў 2003 годзе, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РМЭ ў 2006 годзе.

Читайте также: