Вучні Жукоўшчынскай школы на выставе «Падводнае царства»

Сёння, 15 лютага, музей наведалі вучні пачатковых класаў Жукоўшчынскай школы. Яны паглядзелі выставу «Падводнае царства» і паслухалі экскурсію, праведзеную навуковым супрацоўнікам Абрамчык А.Р. Дзецям вельмі спадабаліся марскія і акіянскія жыхары: рыбы, малюскі, каралы. У працэсе экскурсіі рабяты самі расказвалі пра тых жыхароў марскіх глыбінь, пра якіх чыталі кнігі ці глядзелі фільмы. Па выніках экскурсіі вучні атрымалі заданне намаляваць марскую істоту, якая найбольш спадабалася, і зрабіць да малюнка арыгінальны подпіс. Работы вучняў будуць ацэнены на ўроку малявання.

Читайте также: