Выстаўка М.Несцярэўскага «Абліччы знакамітых землякоў»

У сярэдзіне лютага ў музеі пачала працаваць выстаўка партрэтаў Мікалая Несцярэўскага «Абліччы знакамітых землякоў», прысвечаная Году малой радзімы. Аўтар стварыў на працягу сямі гадоў каля трох дзясяткаў партрэтаў, на якіх прадстаўлены ўладальнікі Дзятлава, дзеячы навукі, культуры, літаратуры, звязаныя з нашай зямлёй. За гэты час выстаўку наведалі вучні школ раёна, госці музея, чые партрэты таксама прадстаўлены ў выставачнай зале, жыхары горада. Па выстаўцы супрацоўнікамі музея праводзіцца  саракапяціхвілінная экскурсія.

 

Читайте также: