«Чалавечнасць у гады бесчалавечнасці»

Пад такой назвай 20-22 сакавіка прайшоў міжнародны сімпозіум, прысвечаны 75-гадавіне трагедыі Хатыні. Наш музей таксама быў запрошаны на мерапрыемства. Навуковы супрацоўнік Абрамчык А.Р. працавала ў секцыі «Хатынь 1551-2018: невядомыя старонкі гісторыі». Нашым музеем па просьбе адміністрацыі «Мемарыяльнага комплекса «Хатынь» былі  прадстаўлены матэрыялы пра спаленыя вёскі Дзятлаўшчыны, якія сталі часткай выставы «Сёстры Хатыні».

Матэрыялы, прывезеныя з мерапрыемства, папоўнілі выставу «Спаленыя вёскі Дзятлаўшчыны- сімвал вечнай памяці і смутку», якую  актыўна наведваюць вучні дзятлаўскіх школ.

Читайте также: