“Гуканне Вясны” ў “Баравічку”
Супрацоўнікі музея правялі ў дзіцячым аздараўляльным цэнтры “Баравічок” абрадавае свята “Гуканне Вясны”.
Школьнікі пазнаёміліся з вясновымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічалі ў вырабе першых птушак, якіх запусцілі з горкі,
адгадалі ўсе загадкі і злажылі са слоў прыказкі, звязаныя з працай на зямлі. Самыя руплівыя і кемлівыя атрымалі прызы.