Прэзентацыя альбома М.Несцярэўскага “Я яшчэ не ўсё зрабіў”
11 красавіка ў музеі прайшла прэзентацыя каляровага альбома нашага знакамітага земляка,вядомага кераміста, мастака М.Несцярэўскага. Альбом аблюстроўвае этапы творчай дзейнасці Мікалая Лаўрэнцьевіча, яго плённую працу на працягу многіх дзесяцігоддзяў.
На сустрэчы прысутнічалі госці, родныя і сябры творцы, знаёмыя, землякі. З прывітальнымі словамі да Мікалая Лаўрэнцьевіча звярнуліся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В.В.Шыцько, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў А.Д.Сатараў, протаіерэй Мікалай Пінчук, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Ізакам” А.А.Шалесны, краязнавец В.М.Петрыкевіч, мастак В.І. Ражко, дырэктар музея Д.Л.Харошка.
Мікалай Лаўрэнцьевіч падрыхтаваў для гасцей падарункі- альбомы і керамічныя медалі з надпісам “Мастак Мікола Несцярэўскі. 2018 год”, які атрымалі ўсе запрошаныя.
Прэзентацыя прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Шчырыя словы падзякі і захаплення гучалі ў адрас нястомнага рупліўца на ніве беларускай культуры.