Да 85-годдзя Віктара Шымука

13 красавіка музей адзначыў 85-годдзе Віктара Шымука, паэта з вёскі Змяёўцы, які шчыра любіў малую радзіму, сваю Дзятлаўшчыну, прысвяціў ёй шмат вершаў і паэм, пахаваны на дзятлаўскіх могілках. На  мерапрыемстве прысутнічалі  вучні 9 класа гімназіі №1 г.Дзятлава, вучні СШ №1 разам з настаўнікамі, мясцовыя паэты, члены літаратурнага  аб’яднання «Пралескі». На сустрэчы гучалі вершы паэта і песні, напісаныя на яго словы. Акорды  да верша «Галінкі яблыні» падабрала  Пінчук  Ганна. Яна ж і праспявала песню. Пасля мерапрыемства былі ўскладзены кветкі на магілу Віктара Шымука.

Читайте также: