“Вясновыя святы ў “Баравічку”
Сёння супрацоўнікі музея правялі інтэрактыўныя заняткі ў “Баравічку”. Рабяты даведаліся пра старажытнае свята “Камаедзенне”, паспрабавалі камы з закручаных бліноў з мёдам, успомнілі звычаі, якіх прытрымліваюцца беларусы ў час святкаваня Вялікдзеня, беларускія назвы вясновых кветак і дрэў, сабралі велікодны кошычак, а таксама пагулялі ў біткі і пакачалі велікоднае яйка. Самыя актыўныя атрымалі прызы.