Дзень вясёлых забаваў у Дзятлаве
30 чэрвеня для юных жыхароў і гасцей райцэнтра ладзіўся Дзень вясёлых забаваў.
Каля Цэнтра культуры і народнай творчасці для падрастаючага пакалення супрацоўнікі музея правялі віктарыну аб нашым горадзе – “Дзятлава – горад слаўнай гісторыі”. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі салодкія бонусы. Дзецям, вядома, крыху дапамагалі бацькі. У выніку па колькасці бонусаў-цукерак знатаком гісторыі райцэнтра быў прызнаны Дзмітрый Клімко, які атрымаў за гэта сапраўдны медаль.
Пасля ў Дзятлаўскім музеі для малечы ладзіўся квэст “У пошуках страчанай кнігі”. Спраўляцца з заданнямі на кемлівасць і веданне літаратуры юным удзельнікам гульні зноў дапамагалі іх бацькі. Дзеці і дарослыя былі цудоўнай камандай і даволі хутка знайшлі страчаныя кнігі. Напрыканцы іх чакаў яшчэ адзін прыемны момант – салодкія прызы.