Новая выстаўка «Славутыя людзі малой радзімы»(да Года малой радзімы)

З пачатку кастрычніка ў музеі распачала працу  выстаўка «Славутыя людзі малой радзімы», прысвечаная 520-годдзю г.Дзятлава і Году малой радзімы. На ёй прадстаўлены матэрыялы пра вядомых людзей Дзятлаўшчыны, якія праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці грамадства: навуцы, культуры, педагогіцы, медыцыне, мастацкай творчасці, спорце.

На матэрыялах выстаўкі для школ горада і раёна навуковыя супрацоўнікі музея правядуць экскурсію і інтэрактыўны занятак . Шчыра запрашаем на выстаўку ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Читайте также: