Летапісец Заходняй Беларусі
Пад такой назвай сёння, 1 лістапада, у музеі прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка, класіка беларускай літаратуры, нашага земляка. На мерапрыемстве прысутнічалі члены літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, госці музея, якія ведалі пісьменніка асабіста, вучні гімназіі №1, работнікі бібліятэкі, дзятлаўчане. З успамінамі выступілі Юргілевіч Леанарда Станіславаўна, Красюк Фёдар Фёдаравіч, Лакіза Раіса Уладзіміраўна, Петрыкевіч Валерый Міхайлавіч. Госці былі запрошаны на адкрыццё каменя ў гонар Вячаслава Адамчыка, які разам з мемарыяльнай дошкай будзе размяшчацца каля вёскі
Варакомшчына; адкрыццё адбудзецца ў суботу, 3 лістапада.