Маладым—у прафесію дарога

Пад такой назвай учора, 6 снежня, прайшла сустрэча маладых спецыялістаў Дзятлаўскага раёна. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца штогод для вырашэння праблем і цяжкасцяў, з якімі часам сутыкаюцца маладыя людзі. Гэта яшчэ і магчымасць пазнаёміцца, больш даведацца пра раён і людзей. Моладзь павінна ведаць, што ёй надаецца ўвага, аказваецца падтрымка на самым высокім узроўні.

Сустрэча, удзел у якой прынялі 35 маладых работнікаў арганізацый, гаспадарак, прадпрыемстваў і ўстановаў нашага раёна пачалася ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта. Тут маладых спецыялістаў павітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

Затым молодзь падзялілася на дзве групы і разам з навуковымі супрацоўнікамі Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вольгай Цюшляевай і Аленай Абрамчык, якія выступілі ў якасці экскурсаводаў, рушыла па вуліцах Дзятлава, а затым пазнаёмілася з экспазіцыямі “Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея”.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian