НАШ ГОНАР

Пад такой назвай з 13.12.2018 распачала працу выстава, прысвечаная юбілейнай даце-100-годдзю ўтварэння БССР. На выставу запрашаюцца вучні школ раёна, прадстаўнікі арганізацый, дзятлаўчане.

Выстава раскажа пра заснаванне БССР, славутых землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у справу будаўніцтва сацыялістычнай Беларусі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з дакументамі і друкаванымі выданнямі перыяду БССР.

Гістарычная даведка: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, БССР  — саюзная рэспубліка ў складзе СССР. Упершыню абвешчана 1 студзеня 1919 гады пад назвай Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. 31 студзеня 1919 года выйшла са складу Расійскай СФСР, а 27 лютага аб’ядналася з Літоўскай Савецкай Рэспублікай у Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі.
ССР ЛітБел спыніла сваё існаванне ў выніку польскай акупацыі ў ходзе савецка-польскай вайны. 12 ліпеня 1920 года ў выніку Маскоўскага дагавора паміж РСФСР і Літвой, ССР ЛітБел была фактычна ліквідавана. Юрыдычна ССР ЛітБел спыніла існаванне 31 ліпеня 1920 года, калі ў Мінску была адноўлена Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, у далейшым яна змяніла назву на Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. БССР у ліку 4 савецкіх рэспублік 30 снежня 1922 года падпісала дамову аб утварэнні СССР.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь, а 8 снежня 1991 года з РСФСР і Украінай было падпісана Пагадненне аб стварэнні СНД.
БССР нароўні з УССР была суверэнным сузаснавальнікам і членам ААН з 1945 года.

Читайте также: