Сустрэча з паэткай Алай Петрушкевіч

Адбудзецца ў музеі 18 студзеня 2019 года ў 15.00. Паэтка, публіцыст, літаратурны крытык прадставіць на суд жыхароў Дзятлава сваю кнігу “Шчонаўскія абразкі”.

Запрашаюцца  жыхары Дзятлава і раёна, якія любяць не толькі паэзію, але і мясціны малой радзімы.

Уваход свабодны.

Спраўка

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук.

Нарадзілася 27.02.1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працавала ў школах Шчучынскага і Карэліцкага раёна. У 1992 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, у 1993 – абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай. Праблема лірычнага героя” (Савет па абароне пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН). Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2001 г.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1992 г.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: “Беларуская літаратура нашаніўскай пары”, “Літаратура Гарадзеншчыны”, “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа”.

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian