Прэзентацыя зборніка А.Петрушкевіч «Шчонаўскія абразкі»

Прэзентацыя прайшла сёння ў музеі. Паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык паўстала перад дзятлаўчанамі шчырай патрыёткай сваёй малой радзімы- вёсачкі Шчонава Карэліцкага раёна, пра якую напісала кнігу. Кніга збіралася некалькі дзесяцігоддзяў і расказвае пра вёску і яе жыхароў, пра лёс кожнага з іх. Боль за родныя мясціны, якія сціраюцца з твару зямлі, прагучаў у маналогу аўтаркі. Вялікі дзякуй ёй за памяць. Кожны з прысутных  узгадваў свае родныя мясціны, слёзы цяклі па тварах людзей, якім блізкая думка пісьменніцы.

Читайте также: