Каменны ідал з вёскі Азяраны

  Усім вядома, што нашы продкі ў дахрысціянскі перыяд пакланяліся ідалам. Ідалы мелі розны выгляд: цэлыя фігуркі людзей, фрагменты фігуры, галовы чалавека і жывёлы, камяні-валуны. Яны былі з рознага матэрыялу, але часцей за ўсё каменныя. Шмат іх параскідана па тэрыторыі Беларусі да нашага часу, большасць апісана, ахоўваецца дзяржавай як помнік старажытнай культуры беларусаў. Былі і маленькія ідалы, так званыя “кішэнныя”, якіх людзі насілі з сабой.

На тэрыторыі Беларусі пастаянна знаходзілі паганскія скульптуры з розных матэрыялаў, у тым ліку і з металаў, але яны не захаваліся да нашых дзён. Аднак у 2010 г. (ці 2011 г.) у ваколіцах в. Стайкі  Валожынскага р-на была знойдзена невялікая сярэбраная скульптура (2,4 см вышынёй). Відаць, што мужчына прысеў, рукі якога сагнутыя на жываце, правая рука размешчана вышэй за левую, галава лысая, бачны вушы, шырокі твар, вочы вялікія, нос прамы і доўгі. Тыповы “кішэнны” ідал.

Ёсць такі ідалчык і ў нашым музеі, знаходзіцца ў экспазіцыі першай залы, якая расказвае пра жыццё старажытных людзей на Дзятлаўшчыне, пад нумарам 22 (КП4350). Фігурка каменная (вапняк) знойдзена ў вёсцы Азяраны ў вымоіне на схіле ўзгорка каля вясковай вуліцы ў 1980 годзе. Яна хутчэй за ўсё была вымыта з зямлі патокамі вады ў час моцнага дажджу. Перададзена ў музей Сіняком Адамам Ільічом, настаўнікам Азяранскай васьмігадовай школы Дзятлаўскага раёна.

На жаль, экспанат не вывучаўся даследчыкамі, таму мы не можам сказаць, калі ён быў выраблены. Адно толькі зразумела – гэта выява язычаскага бога, якому пакланяліся, хутчэй за ўсё, балцкія плямёны, што жылі некалі на нашай тэрыторыі.

Алена Абрамчык, навуковы супрацоўнік музея

Каменны ідал з вёскі Азяраны

Каменны ідал з Валожыншчыны

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian