Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч

         Нарадзіўся Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч 23.05.1959 г. у мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся Смалянчук у сям’і службоўцаў. Дзяцінства прайшло ў Слоніме, тут скончыў сярэднюю школу №1. Вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай школе-інтэрнаце. З 1981г. па 1983 г. служыў у войску. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі. З 1993г. — ў Гродзенскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. У 1994 г. завочна скончыў аспірантуру ў інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Дацэнт кафедры гуманітарнай адукацыі, дэкан факультэта дашкольнага выхавання і пачатковай школы Гродзенскага інстытута павышэння кваліфікацыі. Даследуе праблемы гісторыі Беларусі 19 – пач. 20 ст., польскі рух у Беларусі гэтага часу. Аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў у спецыяльных зборніках, часопісах, энцыклапедыях. Выдаў брашуру “Польскі нацыянальны рух і беларускае Адраджэнне пач. 20 ст.”

Читайте также: