Валуевіч Алена Аляксандраўна

Валуевіч Алена Аляксандраўна нарадзілася ў г.п.Дзятлава Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін. Доктар біялагічных навук (1996). У 1976 г. скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1979 г. ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (з 1997г.- загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па праблемах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм у раслін, храмасомнай лакалізацыі эфектыўных генаў устойлівасці пшаніцы да грыбных захворванняў, прагназіравання эфектыўнасці вядомых генаў рэзістэнтнасці для выкарыстання ў селекцыі. Узнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў 2002г.

Читайте также: