Карныя аперацыі на Дзятлаўшчыне

   Страшныя гады ваеннага ліхалецця не абышлі і Дзятлаўскі раён. Трагічныя лёсы беларускіх вёсак падзялілі  некаторыя населеныя пункты нашага раёна. Сярод іх — Малая Воля, Пушча Ліпічанская, Трахімавічы, Дубраўка, Гарадкі, Вялікая Воля і Дубароўшчына. Многія з іх былі знішчаны падчас правядзення карнай аперацыі ў Ліпічанскай пушчы ў снежні 1942. Фашысцкія карнікі падпальвалі двары, а мясцовых жыхароў расстрэльвалі.

Назва вёскі: Малая Воля

Дата трагедыі: сакавік 1943 г.

Да вайны:

  • двароў 75
  • насельніцтва 447 чалавек

Колькасць знішчаных:

  • двароў 58
  • насельніцтва 28 чалавек

Пасля вайны вёска адноўлена.

Назва вёскі: Трахімавічы

Дата трагедыі: 13, 16 снежня 1942 г.

Да вайны:

двароў 23

Насельніцтва 165 чалавек

 

Колькасць знішчаных:

  • двароў 22
  • насельніцтва 142 чалавекі

Пасля вайны вёска адноўлена

  З успамінаў Юзэфы Францаўны Трахімавіч, жыхаркі вёскі:

«13 снежня 1942 года раніцай у вёску прыехалі карнікі. Так ужо здарылася, што якраз у гэты час недалёка апынулася некалькі партызан, якія адкрылі агонь па карніках. Завязаўся бой. У ім загінулі некалькі фашыстаў і два народныя мсціўца. Раз’юшаныя гітлераўцы вырашылі, што наша вёска партызанская. Яны хутка акружылі вёску і пачалі выганяць усіх з дамоў — і старых, і дзяцей. Спачатку хацелі загнаць у старую хату. Людзі туды не пайшлі: мабыць, зразумелі, што спаляць. Тады пад канвоем іх прывялі на бераг возера, што каля самай вёскі, паставілі кулямёты і пачалі расстрэльваць. Двое хлапчукоў гадоў па пятнаццаць паспрабавалі ўцячы, але дзе там — іх дасталі кулі. Пачырванела вада ў возеры. Чуліся стогны яшчэ жывых людзей. Фашысты дабівалі іх. Праз некалькі дзён у вёску зноў наведаліся фашысты. На гэты раз яны забралі жывёлу і маёмасць, а хаты падпалілі. У выніку гэтай трагедыі з усёй вёскі ацалела толькі дзевяць чалавек. »

Назва вёскі: Дубраўка

Дата трагедыі: кастрычнік 1942 г.

Да вайны:

  • двароў 62
  • насельніцтва 279 чалавек

Колькасць знішчаных:

  • двароў
  • насельніцтва 102 чал.

Пасля вайны вёска адноўлена.

Назва вёскі: Вялікая Воля

Дата трагедыі: 16 снежня 1942 г.

Да вайны:

  • двароў 104
  • насельніцтва 430 чалавек

Колькасць знішчаных:

—   двароў 104

—   насельніцтва 364 чал.

9 чалавекам цудам удалося выбрацца з магілы

Пасля вайны вёска адноўлена.

Помнік над Шчарай

Актывізацыя  партызанскага руху вымусіла гітлераўцаў перайсці да рашучых мер. На тэрыторыі Беларусі быў праведзены цэлы шэраг карных аперацый. Ахвярамі гэтых аперацый часам станавіліся ні ў чым не вінаватыя людзі. Восенню 1942 года фашысты пачалі наступ на Ліпічанскую пушчу. Пры падтрымцы рэгулярных фаріраванняў вермахта, што накіроўваліся на фронт, аперацыю праводзілі група ў складзе паліцэйскага палка, 7 асобных батальёнаў, 2 роты вермахта і паліцыі, умацаваныя артылерыйскімі батарэямі і матарызаванымі падраздзяленнямі жандармерыі. Кіраваў аперацыяй генерал-маёр паліцыі бяспекі фон Готберг. Акупанты старанна распрацавалі план аперацыі па знішчэнні партызан пад умоўнай назвай «Гамбург».

Немцы наступалі з трох бакоў, маючы намер прыціснуць партызан да Нёмана. Разгарнуліся цяжкія, зацяжныя баі.

Адзін з такіх баёў адбыўся ў раёне вёскі Вялікая Воля. Ён працягваўся з раніцы да ночы. У партызан заканчваліся боепрыпасы. Расла колькасць параненых і забітых. Пад прыкрыццём невялікай групы асноўныя сілы партызан ноччу пакінулі Вялікую Волю. Не ведалі народныя мсціўцы, што ніхто з жыхароў вёскі іх больш ніколі ўжо не сустрэне.

Асноўныя сілы Ленінскай партызанскай брыгады, супраць якой і была накіравана аперацыя «Гамбург», хутка выйшлі з-пад удару. Аднак барацьба з партызанамі была толькі зачэпкай для масавага знішчэння мірнага насельніцтва. У загадзе фон Готберга запісана: «… Бязлітасна распраўляцца з асобамі і вёскамі, якія прыхільна  ставяцца да ворага». У ходзе аперацыі карнікі знішчылі каля 6 тысяч савецкіх людзей, разрабавалі населеныя пункты, забралі жывёлу, прадукты. У вёсках Гарадкі, Трафімавічы, Вялікая Воля загінулі амаль усе жыхары.

16 снежня фашысцкія каты акружылі вёску Вялікая Воля, спалілі ўсе дамы, расстралялі і спалілі жывымі 364 мужчын, жанчын і дзяцей. З 364 расстраляных 9 чалавекам цудам удалося выбрацца з магілы.

У цэнтры вёскі над ракой Шчарай узвышаецца помнік ахвярам трагедыі вёскі Вялікая Воля. Трохметровая постаць «Маці з сынам» схіліла сваю галову ў глыбокім смутку.

У ціхае надвор’е каля помніка чуецца плёскат хваляў Шчары, шум бяроз, шматгалосы спеў птушак …

Назва вёскі: Дубароўшчына

Дата трагедыі: Снежань 1942

Да вайны:

  • двароў 41
  • насельніцтва 215 чал.

Колькасць знішчаных:

  • двароў 23
  • насельніцтва 37 чал.

Пасля вайны вёска адноўлена.

Назва вёскі: Гарадкі

Дата трагедыі: 13, 16 снежня 1943 г.

Да вайны:

  • двароў 51
  • насельніцтва 385 чалавек

Колькасць знішчаных:

  • двароў 48
  • насельніцтва 367 чалавек

Пасля вайны вёска адноўлена.

  З успамінаў Ядвігі Іванаўны Гародка, жыхаркі вёскі:

«У вёску на машынах з кулямётамі, аўтаматамі і сабакамі наляцелі карнікі. Старасту Юзафу Лагуціку загадалі сабраць усіх жыхароў вёскі ў прызначаны час на лужок быццам бы для праверкі дакументаў. Па настроі карнікаў, якія былі ўзбуджаныя, рыхтавалі кулямёты, вяскоўцы адчулі нядобрае, сталі разбягацца. Аднак іх пачалі супакойваць, што нічога з імі рабіць не будуць. Людзі вярнуліся ў прызначанае месца. Каты загадалі ўсім выстраіцца і ўзяць на рукі дзяцей. Галоўны фашыст сказаў старасту: «Ты добры быў немцам і партызанам і атрымлівай плату.» І першым застрэліў яго. Пасля гэтага карнікі з кулямётаў і аўтаматаў пачалі расстрэльваць безабаронных жыхароў вёскі. Жудасна было слухаць крыкі, плач, праклёны ў адрас фашыстаў. Праз некалькі хвілін усё абарвалася, сціхла, толькі чуліся стогны параненых, але яшчэ жывых людзей.

Я ляжала каля трупаў, яшчэ была ў свядомасці. Фашыст схапіў мяне за каўнер, перавярнуў і на мне забіў майго сыночка, куля трапіла і ў мяне.

Калі немцы паехалі, нейкая жанчына сказала: «Людзі! Хто жывы, вылазьце. «З цяжкасцю паднялася. Яшчэ са мной вылазіла двое дзетак. Гэта Лёля Гародка і Геня Ерамейчык. І ў зімовую віхуру мы падаліся куды вочы глядзелі. Спачатку спыніліся на адным хутары, затым дабраліся да вёскі Салавічі. Так засталіся жывыя. Пра тыя жахі і зараз нагадвае куля, якая сядзіць у маім целе.

Што было далей? Праз тры дні, у суботу, 19 снежня, карнікі прыгналі людзей з навакольных вёсак, якія выкапалі велізарную магілу і пахавалі аднавяскоўцаў, у тым ліку маіх траіх дзяцей і мужа. Сёння на гэтым месцы ўзвышаецца помнік, які нагадвае жывым пра зверствы фашыстаў у гады ваеннага ліхалецця на Дзятлаўшчыне».

 З успамінаў Казіміра Станіслававіча Гародкі, жыхара вёскі:

«У той страшны дзень немцы прыехалі ў вёску, сабралі людзей, пастроілі ўсіх у шэрагі: бацьку, маці, дзецей. Насупраць паставілі кулямёт.Некалькі разоў стрэлілі. Пачаўся лямант, паніка, людзі сталі разбягацца. Мы з братам, якому было гадоў сямнаццаць, накіраваліся да моста праз рэчку. А там стаяла восем-дзевяць немцаў з аўтаматамі. Кулямётнай чаргой параніла майго брата, ён зваліўся ў рэчку. Я падумаў, што і мяне заб’юць. Аднак адзін з немцаў, выцягнуўшы мяне за каўнер, паказаў, куды трэба ўцякаць. Разам аднавяскоўцамі я схаваўся ў лесе. Мы сядзелі там, пакуль не сцямнела. Затым некаторыя жыхары вырашылі вярнуцца ў вёску. А я з адным хлопцам пайшоў у Падвялікае. Пераначаваўшы там на хутары, накіраваўся далей у Казлоўшчыну, адтуль вярнуўся дадому».

Назва вёскі: Пушча Ліпічанская

Дата трагедыі: 14 снежня 1942 г.

Да вайны:

  • двароў 156
  • насельніцтва 318 чал.

Колькасць знішчаных:

  • двароў 106
  • насельніцтва 109 чал.

Пасля вайны вёска адноўлена.

 

Ахвяры палітыкі «выпаленай зямлі»

Пушча Ліпічанская

Бараноўскі Вікенцій

Бараноўскі Іван Міхайлавіч

Бараноўскі Іван Паўлавіч

Бараноўскі Іосіф Іванавіч

Бараноўскі Міхаіл Іванавіч

Бараноўская Мальвіна Адамаўна

Бараноўская Марыя Іванаўна

Будзіловіч Кася

Бурак Ганна

Бурак Іосіф Станіслававіч

Бурак Станіслаў Вікенцьевіч

Бурак Ядвіга Станіславаўна

Бурак Яніна Станіславаўна

Бурак Яўгена Станіславаўна

Венскі Канстанцін

Вішнеўскі Іван Аляксеевіч

Валяк Андрэй Вікенцьевіч

Валяк Іван Іванавіч

Валяк Іван Ігнатавіч

Валяк Ігнат Міхайлавіч

Валяк Лідзія Іванаўна

Валяк Марыя Васільеўна

Верабей Міхаліна

Ганчар Аляксандра Аляксандраўна

Ганчар Вера Пятроўна

Ганчар Ніна Пятроўна

Ганчар Уладзімір Ігнатовіч

Гурневіч Вацлаў Рамановіч

Гурневіч Іван Рамановіч

Дудзіч Валянцін Іванавіч

Дудзіч Марыя Іванаўна

Камінскі Канстанцін

Кашкало Браніслаў Вікенцьевіч

Кашкало Вікенцій Георгіевіч

Кашкало Ганна Іосіфаўна

Кашкало Іосіф Вікенцьевіч

Кашкало Іосіф Іосіфавіч

Кашкало Марыя Іосіфаўна

Кашкало Сцепаніда Вікенцьеўна

Кашкало Ядвіга Іосіфаўна

Куршук Марыя Рыгораўна

Куршук Рыгор Ігнатовіч

Лаўнікаў Канстанцін Іванавіч

Лапеза Філіп

Лапеза Юлія Адамаўна

Мармыш Ніна

Марцінчык Іван Пятровіч

Марцінчык Пётр Вікенцьевіч

Марук Лявонцій Макаравіч

Мархоцкі Анатоль Іванавіч

Мархоцкая Антаніна

Мархоцкая Ядвіга Іванаўна

Мацюкевіч Іосіф Паўлавіч

Мацюкевіч Кацярына

Мацюкевіч Міхаіл Паўлавіч

Мацюкевіч Надзея Паўлаўна

Моцевіч  Вячаслаў Вікенцьевіч

Моцевіч Вячаслаў Іванавіч

Моцевіч Іван Іванавіч

Моцевіч Праскоўя Канстанцінаўна

Моцевіч Сафія Васільеўна

Мацевич Сафія Мікалаеўна

Моцевіч Сафія Мікалаеўна

Моцевіч Сафія

Моцевіч Станіслаў Канстанцінавіч

Моцевіч Станіслаў Станіслававіч

Моцевіч  Юльян Іванавіч

Маскаль Аляксандр Іванавіч

Навумовіч Васіль Іванавіч

Навумовіч Іван Ігнатавіч

Пятроўская Марыя Баляславаўна

Пятроўскі Баляслаў Антонавіч

Пятроўскі Мар’ян Баляслававіч

Порхач Агата

Порхач Зінаіда Іванаўна

Порхач Іван Пятровіч

Порхач Марыя Іванаўна

Порхач Міхаіл Іванавіч

Філідовіч Мікалай Іосіфавіч

Шмыгін Канстанцін

Шмыгін Канстанцін Канстанцінавіч

Шмыгіна Лідзія Паўлаўна

 

Гарадкі

Галаўко Мікалай

Галаўко Ядвіга

Галаўко (дзяўчынка)

Галаўко (хлопчык)

Гародка Адам

Гародка Адам Адамовіч

Гародка Ірына

Гародка Мечыслаў

Гародка Тадэвуш

Гародка Філімена

Гарадка Данііл

Гародка Іван

Гародка Кліменціна

Гародка Марыя

Гародка Юзаф

Гародка (дзяўчынка)

Гародка (хлопчык)

Гародка Ганна

Гародка Вінцэнт

Гародка Іван

Гарадко Сафія

Гародка Ганна

Гародка Іосіф

Гародка Уладзімір

Гародка Юлія

Гародка (дзяўчынка)

Гародка (хлопчык)

Гародка Разалія

Гародка Стэфанія

Гародка Уладзімір

Гародка Андрэй

Гародка Іван

Гародка Леакадзія

Гародка Паўліна

Гародка Часлава

Гародка Яніна

Гародка Алена

Гародка Вінцэнт

Гародка Анастасія

Гародка Сафія

Гародка  Адольф

Гародка Антаніна

Гародка Іосіф

Гародка  Міхаліна

Гародка  Яўгена

Гародка  Антаніна

Гародка Валянцін

Гародка Вінцэнта

Гародка  Вікенцій

Гародка  Марыя

Гародка  Іосіф

Гародка Іосіф Іосіфавіч

Гародка  Уладзімір

Гародка  Вераніка

Гародка  Іосіф

Гародка Сафія Магдаліна

Гародка  Міхаіл

Гародка Антаніна

Гародка  Ганна

Гародка Вікенцій

Гародка  Адэля

Гародка  Казімір

Гарадко Марыя

Гародка  Віялета

Гародка Алена

Гародка Валянціна

Гародка  Васіль

Гародка  Уладзімір

Гародка  Іван

Гародка Зігмунд

Гародка Казімір

Гародка Леакадзія

Гародка Уладзіслаў

Гародка (дзяўчынка)

Гародка  (хлопчык)

Гародка (хлопчык)

Гародка Аляксандр

Гародка  Ганна

Гародка  Іван

Гародка  Чэслаў

Гародка Вера

Гародка  Вікенцій

Гародка Чэслава

Гародка Алена

Гародка Іосіф

Гародка Марыя

Гародка  Мар’яна

Гародка Сцепаніда

Гародка Юльян

Гародка Яніна

Гародка Іосіф

Гародка  Марыя

Гародка Станіслаў

Гародка Ганна

Гародка Ганна

Гародка  Мікалай

Гародка  Міхаіл

Гародка Станіслава

Гародка  Сцяпан

Гародка  Ганна

Ерамейчык Вацлаў

Ерамейчык Вінцэнт

Ерамейчык Іосіф

Ерамейчык Канстанцыя

Ерамейчык Марыя

Ерамейчык Мечыслаў

Ерамейчык Ядвіга

Ерамейчык (дзяўчынка)

Ерамейчык (хлопчык)

Ерамейчык (хлопчык)

Ерамейчык (хлопчык)

Ерамейчык Зінаіда

Ерамейчык Ніна

Ерамейчык Сафія

Ерамейчык Юльян

Ерамейчык Ганна

Ерамейчык Леанід

Ерамейчык Анастасія

Ерамейчык Уладзімір

Ерамейчык Іван

Ерамейчык Іван

Ерамейчык Станіслава

Ерамейчык Уладзімір

Ерамейчык Юлія

Ерамейчык Баляслаў

Ерамейчык Вінцэнт

Ерамейчык Зігмунд

Ерамейчык Іосіф

Ерамейчык Марыя

Ерамейчык Сцепаніда

Ерамейчык Франц

Ерамейчык Юзаф

Ерамейчык Ядвіга

Ерамейчык Ганна

Ерамейчык Іван

Ерамейчык Іосіф

Ерамейчык Хрысціна

Ерамейчык Чэслаў

Ерамейчык Вінцэнт

Ерамейчык Пётр

Ерамейчык Сцепаніда

Ерамейчык Ганна

Ерамейчык Казімір

Ерамейчык Пётр

Заяц Ілля

Заяц Іосіф Ільіч

Заяц (унук)

Заяц (унук)

Заяц (унук)

Кухто Ганна Вікенцьеўна

Лагуцік Вікенцій

Лагуцік Ядвіга

Лагуцік Адэля

Лагуцік Браніслаў

Лагуцік Іван

Лагуцік Марыя

Лагуцік Віялета

Лагуцік Вікенцій

Лагуцік Іосіф

Лагуцік Іосіф

Лагуцік Дзмітрый

Лагуцік Рычард

Лагуцік Уладзімір

Лагуцік Адэля

Лагуцік Ева

Лагуцік Іосіф

Лагуцік Мар’я

Лагуцік Станіслава

Лагуцік Анатоль

Лагуцік Міхаліна

Лагуцік Антаніна

Лагуцік Вольга

Лагуцік Канстанцін

Лагуцік Пётр

Лагуцік Рыгор

Лагуцік Баляслаў

Лагуцік Вацлаў

Лагуцік Міхаліна

Лагуцік Сцепаніда

Лагуцік Іван

Лагуцік Іосіф

Лагуцік Тафілія

Лагуцік Яўгена

Леашкевіч Вікторыя

Леашкевіч Уладзімір

Леашкевіч Яніна

Леашкевіч (хлопчык)

Леашкевіч (хлопчык)

Максімчык Валерыя

Максімчык Вацлаў

Максімчык Віктар

Максімчык Іван

Максімчык Чэслава

Максімчык Юзэфа

Максімчык Зінаіда

Максімчык Іосіф

Максімчык Эдуард

Максімчык Юлія

Максімчык Яніна

Саўка Антаніна

Саўка Валянціна

Саўка Франц

Саўка Яніна

Саўка Альбін

Саўка Войцах

Саўка Іосіф

Саўка Міхаліна

Саўка Браніслава

Саўка Іосіф

Саўка Чэслаў

Саўчыц Іван

Саўчыц Іван

Саўчыц Юзэфа

Саўчыц Ганна

Саўчыц Вера

Саўчыц Іосіф

Саўчыц Канстанцыя

Саўчыц Антаніна

Саўчыц Віктар

Саўчыц Іван

Саўчыц Казімір

Саўчыц Марыя

Саўчыц Міхаіл

Саўчыц Юльян

Саўчыц Алена

Саўчыц Баляслаў

Саўчыц Вольга

Саўчыц Іосіф

Саўчыц Агата

Саўчыц Іван

Саўчыц Іосіф

Саўчыц Казімір

Саўчыц Паліна

Саўчыц Вольга

Саўчыц Ганна

Саўчыц Галляш

Саўчыц Іван

Саўчыц Іосіф

Саўчыц Лідзія

Саўчыц Сафія

Саўчыц Філімена

Сіняк Браніслаў

Сіняк Таццяна

Сіняк (дзяўчынка)

Сіняк (дзяўчынка)

Стракоўскі Адольф Мечыслававіч

Цярэшка Аліна

Цярэшка Агата

Цярэшка Ганна

Цярэшка Іосіф

Цярэшка Міхаліна

Цярэшка Раман

Цярэшка Рэгіна

Цярэшка Уладзімір

Цярэшка Марыя

Цярэшка Сцяпан

Цярэшка Яўгена

Цярэшка (дзяўчынка)

Урадзімскі Іван Варфаламеевіч

Урадзімскі

Урадзімскі

Урадзімскі

Урадзімскі

Чарняк Адэля

Чарняк Марыя

Чарняк Юзэфа

Чарняк Яніна

 

Трахімавічы

Бутырчык Віктар Мікалаевіч

Бутырчык Мікалай

Бутырчык Саліна Юльянаўна

Бутырчык Яніна Станіславаўна

Бутырчык Іван Якімовіч

Бутырчык Марыя Іванаўна

Бутырчык Сямён Іванавіч

Гародка Адам Якубовіч

Гародка Ганна Мартынаўна

Гародка Канстанцін Якубовіч

Гародка Леанід Якубовіч

Гародка Леакадзія Якубаўна

Гародка Міхаіл Якубовіч

Гародка Якуб Ігнатавіч

Жук Наталля Іванаўна

Лагуцік Баляслаў Вікенцьевіч

Лагуцік Вікенцій Вікенцьевіч

Лагуцік Вінцэнт Іванавіч

Лагуцік Мечыслаў Вікенцьевіч

Лагуцік Фядара

Лагуцік Ядвіга Вікенцьеўна

Лагуцік Вікторыя Уладзіславаўна

Лагуцік Вінцэнта Уладзіславаўна

Лагуцік Іосіф Уладзіслававіч

Лагуцік Марыя Уладзіславаўна

Лагуцік Фёкла Уладзіславаўна

Лагуцік Уладзіслаў Іванавіч

Лагуцік Ядвіга Уладзіславаўна

Лагуцік Ян Уладзіслававіч

Лагуцік Адольф Пятровіч

Лагуцік Баляслаў Адольфавіч

Лагуцік Ганна Вікенцьеўна

Лагуцік Іван Адольфавіч

Лагуцік Яніна Адольфаўна

Лагуцік Станіслаў Уладзіміравіч

Лагуцік Казімір Пятровіч

Лагуцік Мікалай Казіміравіч

Лагуцік Стэфаніда Ігнацьеўна

Лагуцік Тадэвуш Казіміравіч

Лагуцік Яніна Казіміраўна

Лагуцік Браніслаў Іосіфавіч

Лагуцік Віктар Браніслававіч

Лагуцік Генадзь Браніслававіч

Лагуцік Іосіф Браніслававіч

Лагуцік Юзэфа Аляксандраўна

Леашкевіч Адэля Іосіфаўна

Леашкевіч Берта Іосіфаўна

Леашкевіч Віктар Іосіфавіч

Леашкевіч Іосіф Міхайлавіч

Леашкевіч Леакадзія Іосіфаў

Леашкевіч Марыя Пятроўна

Леашкевіч Рыгор Іосіфавіч

Ламака Юльян Сцяпанавіч

Ламака Станіслава Юльянаўна

Ламака Фёкла Юльянаўна

Ламака Філімена Юльянаўна

Ламака Ірына Вікенцьеўна

Ламака Тафіля Вікенцьеўна

Ламака Яніна Вікенцьеўна

Сукач Алена Іванаўна

Сукач Аляксандра Яўсеевна

Сукач Віктар Часлававіч

Сукач Іван Часлававіч

Сукач Марыя Чаславаўна

Сукач Чэслаў Паўлавіч

Сукач Адам Кліменцьевіч

Сукач Леакадзія Францаўна

Сукач Паліна Кандратаўна

Сукач Ядвіга Кліменцьеўна

Сукач Вацлаў Марцінавіч

Трафімовіч Аляксандр Вікенцьевіч

Трафімовіч Алена Юльянаўна

Трафімовіч Ганна

Трафімовіч Рэгіна Юльянаўна

Трафімовіч Уладзімір Юльянавіч

Трафімовіч Юльян Юр’евіч

Трафімовіч Яніна Юльянаўна

Трафімовіч Бенедыкт Юр’евіч

Трафімовіч Іосіф Бенедыктавіч

Трафімовіч Люцыя Бенедыктаўна

Трафімовіч Марыя Іванаўна

Трафімовіч Станіслаў Бенедыктавіч

Трафімовіч Аляксандр Трафімавіч

Трафімовіч Антон Пятровіч

Трафімовіч Ганна Іосіфаўна

Трафімовіч Ізабэла

Трафімовіч Іван Аляксандравіч

Трафімовіч Ганна Ігнатаўна

Трафімовіч Вераніка Вікенцьеўна

Трафімовіч Іван Пятровіч

Трафімовіч Ігнат

Трафімовіч Аляксандр Пятровіч

Трафімовіч Вікторыя Аляксандраўна

Трафімовіч Віктар Пятровіч

Трафімовіч Іосіф Пятровіч

Трафімовіч Марыя Пятроўна

Трафімовіч Пётр Якубавіч

Трафімовіч Станіслаў Пятровіч

Трафімовіч Яніна Францаўна

Трафімовіч Ева

Трафімовіч Магдаліна

Трафімовіч Вікенцій Браніслававіч

Трафімовіч Марыя Кліменцьеўна

Трафімовіч Надзея Кліменцьеўна

Трафімовіч Анэля Андрэеўна

Трафімовіч Ева Янаўна

Трафімовіч Іван Іосіфавіч

Трафімовіч Кацярына Сямёнаўна

Трафімовіч Лідзія Янаўна

Трафімовіч Ніна Янаўна

Трафімовіч Пётр Яўсеевіч

Трафімовіч Станіслаў Іосіфавіч

Трафімовіч Тофілія Іванаўна

Трафімовіч Алена Пятроўна

Трафімовіч Антаніна Уладзіславаўна

Трафімовіч Георгій Сцяпанавіч

Трафімовіч Іван Сцяпанавіч

Трафімовіч Пётр Сцяпанавіч

Трафімовіч Рыгор Сцяпанавіч

Трафімовіч Тадэвуш Пятровіч

Трафімовіч цякла Іванаўна

Трафімовіч Алена Вінцэнтаўна

Трафімовіч Антаніна Андрэеўна

Трафімовіч Віктар Вінцэнтавіч

Трафімовіч Вінцэнт Пятровіч

Трафімовіч Ірына Юр’еўна

Трафімовіч Адальфіна Уладзіславаўна

Трафімовіч Ганна Уладзіславаўна

Трафімовіч Казімір Уладзіслававіч

Трафімовіч Рэгіна Уладзіславаўна

Трафімовіч Уладзіслаў Марцінавіч

Трафімовіч Філімена Іосіфаўна

Трафімовіч Фёкла Мікалаеўна

Трафімовіч Вацлаў Станіслававіч

Трафімовіч Вікторыя Станіславаўна

Трафімовіч Вінцэнт Станіслававіч

Трафімовіч Ганна

Трафімовіч Генадзь Станіслававіч

Трафімовіч Ніна Станіславаўна

Трафімовіч Станіслаў Рыгоравіч

Трафімовіч Браніслаў Іванавіч

Трафімовіч Генадзь Іванавіч

Трафімовіч Валянцін Браніслававіч

Трафімовіч Дар’я Калістратаўна

Трафімовіч Марыя Якубаўна

Трафімовіч Малання Іванаўна

Трафімовіч Яніна Іванаўна

Трафімовіч Ганна Іосіфаўна

Трафімовіч Берта Винцентовна

Трафімовіч Вінцэнт Станіслававіч

Трафімовіч Іосіф Вінцэнтавіч

Трафімовіч Тафілія

Трафімовіч Эдуард Вінцэнтавіч

Трафімовіч Адэля Янаўна

Трафімовіч Марыя

Трафімовіч Мечыслаў Паўлавіч

Трафімовіч Станіслаў Паўлавіч

Трафімовіч Ядвіга Паўлаўна

Трафімовіч Ян Вікенцьевіч

Трафімовіч Вікторыя Бенедыктаўна

Трафімовіч Станіслаў Янавіч

 

Дубраўка

Сівец Іван Мікалаевіч

Сівец Канстанцін Іванавіч

Сівец Канстанцін Мікалаевіч

Сівец Мікалай Васільевіч

Сівец Ніна Фёдараўна

Сівец Раіса Іосіфаўна

Ганчарук Алена Іванаўна

Ганчарук Аляксей Васільевіч

Ганчарук Аляксей Паўлавіч

Ганчарук Аляксей Фёдаравіч

Ганчарук Вікенцій Паўлавіч

Ганчарук Канстанцін Васільевіч

Ганчарук Кацярына Іванаўна

Ганчарук Мальвіна Адамаўна

Ганчарук Марыя Мікалаеўна

Ганчарук Мікалай Мікалаевіч

Ганчарук Марыя Пятроўна

Ганчарук Паўліна Іосіфаўна

Ганчарук Сцепаніда Міхайлаўна

Ганчарук Уладзімір Рыгоравіч

Гоман Мікалай Сцяпанавіч

Гоман Міхаіл Купрыянавіч

Гоман Міхаіл Сцяпанавіч

Дзірвук Агаф’я Сямёнаўна

Дзірвук Алена Вікенцьеўна

Дзірвук Алена Іванаўна

Дзірвук  Аляксей Самуілавіч

Дзірвук Алена Феліксаўна

Дзірвук Анісся Канстанцінаўна

Дзірвук Антаніна Лук’янаўна

Дзірвук Валянціна Вікенцьеўна

Дзірвук Вікенцій Данілавіч

Дзірвук Вікенцій Іванавіч

Дзірвук Вікенцій Фёдаравіч

Дзірвук Вольга Міхайлаўна

Дзірвук Вольга Міхайлаўна

Дзірвук Галіна Васільеўна

Дзірвук Ганна Гаўрылаўна

Дзірвук Ганна Данілаўна

Дзірвук Ганна Іванаўна

Дзірвук Ганна Сямёнаўна

Дзірвук Зінаіда Міхайлаўна

Дзірвук Зінаіда Самуілаўна

Дзірвук Зінаіда Сямёнаўна

Дзірвук Іван Васільевіч

Дзірвук Мікалай Васільевіч

Дзірвук Мікалай Васільевіч

Дзірвук Міхаіл Васільевіч

Дзірвук Міхаіл Гаўрылавіч

Дзірвук Міхаіл Мікалаевіч

Дзірвук Мікалай Міхайлавіч

Дирвук Надзея Канстанцінаўна

Дзірвук Пелагея Мікалаеўна

Дзірвук Пётр Вікенцьевіч

Дзірвук Сафія Паўлаўна

Дирвук Сцяпан Самуілавіч

Дзірвук Сяргей Вікенцьевіч

Дзірвук Уладзімір Вікенцьевіч

Дзірвук Уладзімір Вікенцьевіч

Дзірвук Юлія Іванаўна

Дзірвук Юлія Сямёнаўна

Дзірвук Алена Мікалаеўна

Дзірвук Васіль Аляксеевіч

Дзірвук Ганна Міхайлаўна

Дзірвук Зінаіда Іосіфаўна

Дзірвук Канстанцін Іосіфавіч

Дзірвук Канстанцін Міхайлавіч

Дзірвук Любоў Мікалаеўна

Дораш Марыя Мікалаеўна

Дораш Марыя Уладзіміраўна

Дораш Мікалай Іосіфавіч

Дораш Міхаіл Канстанцінавіч

Дораш Міхаіл Фёдаравіч

Дораш Юлія Міхайлаўна

Дораш Юлія Фёдараўна

Жагель Валянціна Аляксандраўна

Жагель Ганна Міхайлаўна

Заянчкоўскі Вікенцій Антонавіч

Красоцкая Марыя Рыгораўна

Красоцкая Сафія Іванаўна

Красоцкая Юлія Гаўрылаўна

Красоцкі Іван Іосіфавіч

Красоцкі Мікалай Рыгоравіч

Красоцкі Рыгор Іосіфавіч

Майсейчык Васіль Емяльянавіч

Ненартовіч Ганна Сільвестраўна

Ненартовіч Марыя Рыгораўна

Сцяпура Валянціна Міхайлаўна

Сцяпура Вольга Іосіфаўна

Сцяпура Зінаіда Фёдараўна

Сцяпура Канстанцін Міхайлавіч

Сцяпура Марыя Аляксееўна

Сцяпура Марыя Міхайлаўна

Сцяпура Мікалай Ігнатовіч

Сцяпура Мікалай Канстанцінавіч

Сцяпура Міхаіл Іванавіч

Сцяпура Міхаіл Якаўлевіч

Сцяпура Уладзімір Мікалаевіч

Сцяпура Юлія Мікалаеўна

Юшкевіч Юльян Антонавіч

Вялікая Воля

Ламака Аляксандр Мацвеевіч

Ламака Аляксандр Юльянавіч

Ламака Антон Ігнатавіч

Ламака Ганна Васільеўна

Ламака Іван Васільевіч

Ламака Іван Юльянавіч

Ламака Ігнат Станіслававіч

Ламака Ігнат Юльянавіч

Ламака Марыя Аляксандраўна

Ламака Марыя Васільеўна

Ламака Надзея Юльянаўна

Ламака Ніна Юльянаўна

Ламака Міхаіл Юльянавіч

Ламака Рыгор Станіслававіч

Ламака Серафіма Аляксандраўна

Ламака Уладзімір Васільевіч

Ламака Фёкла Андрэеўна

Майсюк Іосіф Іванавіч

Майсюк Марыя Сцяпанаўна

Майсюк Яўгена Іосіфаўна

Альховік Антон Рыгоравіч

Альховік Васіль Юр’евіч

Альховік Ганна Рыгораўна

Альховік Зінаіда Рыгораўна

Альховік Іван Рыгоравіч

Альховік Іван Юльянавіч

Альховік Кацярына Іванаўна

Альховік Кацярына Фёдараўна

Альховік Мікалай Мікалаевіч

Альховік Мікалай Юльянавіч

Альховік Міхаіл Юр’евіч

Альховік Надзея Васільеўна

Альховік Ніна Рыгораўна

Альховік Пётр Міхайлавіч

Альховік Рыгор Іванавіч

Альховік Рыгор Іосіфавіч

Альховік Сцепаніда Фёдараўна

Альховік Сцяпан Рыгоравіч

Альховік Юлія Андрэеўна

Альховік Юльян Юр’евіч

Павачка Міхаіл Іванавіч

Павочка Ніна Іванаўна

Павачка Сцепаніда Пятроўна

Павачка Сямён Вікенцьевіч

Региневич Аляксей Паўлавіч

Рэгіневіч Вольга Іванаўна

Рэгіневіч Ганна Іванаўна

Рэгіневіч Іван Пятровіч

Рэгіневіч Людміла Іванаўна

Рэгіневіч Марыя Антонаўна

Рэгіневіч Марыя Іванаўна

Рэгіневіч Пётр Іванавіч

Стырнік Агата Іванаўна

Стырнік Ганна Іванаўна

Стырнік Зінаіда Сцяпанаўна

Стырнік Сафія Якубовна

Стырнік Сяргей Юльянавіч

Стырнік Філіна Леанідаўна

Чудзілоўская Кацярына Якаўлеўна

Чудзілоўская Любоў Васільеўна

Чудзілоўская Марыя Іванаўна

Чудзілоўская Ніна Іосіфаўна

Чудзілоўская Яўгена Сцяпанаўна

Чудзілоўскі Андрэй Іосіфавіч

Чудзілоўскі Андрэй Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Бенедыкт Васільевіч

Чудзілоўскі Браніслаў Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Валяр’ян Іосіфавіч

Чудзілоўскі Васіль Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Іван Андрэевіч

Чудзілоўскі Іосіф Ігнатавіч

Чудзілоўскі Іосіф Канстанцінавіч

Чудзілоўскі Іосіф Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Казімір Сямёнавіч

Чудзілоўскі Канстанцін Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Міхаіл Андрэевіч

Чудзілоўскі Сямён Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Тамаш Сцяпанавіч

Чудзілоўскі Юльян Іосіфавіч

Чудзілоўскі Юльян Іосіфавіч

 

На жаль, імёны ўсіх загінулых не ўдалося знайсці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь найбольш пацярпела ад нацызму. Злачынствы акупантаў па сваёй масавасці і жорсткасці не ведалі сабе роўных. Характэрнай асаблівасцю палітыкі генацыду і «выпаленай зямлі» стала знішчэнне населеных пунктаў разам з жыхарамі.

Дакументы сведчаць аб тым, што палітыка генацыду і тактыка «выпаленай зямлі» былі распрацаваны нацыстамі яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Падчас фашысцкага нашэсця праводзілася вынішчэнне мірнага насельніцтва шляхам масавых расстрэлаў і спалення. 628 беларускіх вёсак і вёсачак былі спалены дашчэнту разам з жыхарамі. На акупаванай савецкай тэрыторыі было знішчана 7,4 млн чалавек, з іх больш за 1,5 млн ў Беларусі. З асенне-зімовага перыяду 1943/1944 гг., калі пачалося вызваленне нашай Радзімы, выкарыстанне тактыкі “выпаленай зямлі» прыняло найбольш шырокія маштабы. Камандаванне партызанскіх фарміраванняў прымала ўсе меры, каб выратаваць насельніцтва. Арганізоўвалася абарона вёсак, апавяшчэнне насельніцтва пры з’яўленні карнікаў, людзей перапраўлялі ў партызанскія зоны, ствараліся сямейныя лагеры для грамадзянскага насельніцтва.

У Беларусі многае зроблена і робіцца для ўшанавання слаўных спраў у імя свабоды і незалежнасці Радзімы. На Дзятлаўскіх могілках знаходзіцца мемарыял «Дзеці ліхалецця», 29 помнікаў і абеліскаў нагадваюць пра трагічныя падзеі вайны ў г. Дзятлава, г.п.Казлоўшчына, Гезгалы, вёсках Вензавец, Апаліна-Басіна, Дварэц, Дзям’янаўцы, Хадзяўляны, Хвінявічы, Раготна, Вялікая Воля і іншых, а таксама 34 брацкія магілы ў г. Дзятлава, у г.п. Наваельня, г.п. Казлоўшчына, вёсках Міроўшчына, Пушча Ліпічанская, Гарадкіі, Трахiмавiчы, Раготна, Руда Яварская і іншыя.

Павага да жывых пачынаецца з павагі да памяці тых, хто аддаў жыццё за шчасце наступных пакаленняў, і няма больш ганаровай і высакароднай місіі для жывых, чым уваскрасіць з нябыту імёны тых, хто загінуў, увекавечыць для нашчадкаў іх гераічныя подзвігі і здзяйсненні.

Читайте также: