Да 75-годдзя дзятлаўскай паэткі Лідзіі Нічыпар

Учора, 29 красавіка, члены паэтычнага аб’яднання “Пралескі”, якое дзейнічае пры нашым музеі, сабраліся ў дэманстрацыйнай зале, каб павіншаваць Лідзію Іванаўну Нічыпар, вядомую дзятлаўчанам паэтку, якая ўсё жыццё працавала на розных пасадах у Дзятлаўскай школе-інтэрнаце, з 75-годдзем. На сустрэчы сябры па пяру віншавалі юбілярку паэтычнымі радкамі, успаміналі педагагічную працу, дзяліліся ўражаннямі ад перажытага ў далёкай маладосці. Сустрэча атрымалася цёплая і шчырая.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian