Да 100-годдзя Валянціна Сцяпанавіча Біцько

Учора ў РЦК г.Дзятлава прайшло сумеснае мерапрыемства Дзятлаўскага краязнаўчага музея і Цэнтра культуры, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння В.С.Біцько, партызанскага камандзіра Ленінскага атрада, які размяшчаўся ў 1942-1944г.г. у лясах Ліпічанскай пушчы.

На мерапрыемстве прысутнічалі родныя Валянціна Сцяпанавіча: сын Яўген, унук Сяргей, унучка Наташа, праўнукі, а таксама хор ветэранаў з г.Гродна.

Музеем была падрыхтавана выстава, прэзентацыя пра жыццё і партызанскія гады В.С.Біцько, экскурсія па горадзе ў час паездкі да мемарыяльнай дошкі на вуліцы Біцько.

Госці таксама наведалі магілу героя-партызана ў в.Гірычы, дзе адбыўся мітынг.

Читайте также: