Рыхтуецца выстава «Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны».

Учора старшы навуковы супрацоўнік музея Абрамчык Алена Рыгораўна наведала былых настаўніц Хвінявіцкай школы, выдатнікаў адукацыі Рэспублікі Беларусь Марыю Іванаўну Шоцік і Еўдакію Рыгораўну Улогу. Адбылася цёплая сяброўская размова, жанчыны расказалі пра сваю працу ў Хвінявіцкай школе, падзяліліся з музеем асабістым архівам для арганізацыі выставы і папаўнення музейных фондаў. Адміністрацыя музея, спецыялісты выказваюць ім шчырую падзяку і жадаюць здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Читайте также: