Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны: Кіслая Тэрэза Феліксаўна

Кіслая Тэрэза Феліксаўна … Чалавек-легенда, настаўнік, якога немагчыма не любіць. Строгая, сур’ёзная, патрабавальная. З пачуццём гумару, смешная, па мове сучаснай моладзі — «прыкольная». Усё паспявае, усім дасць мудрую параду. Памятае ўсіх сваіх вучняў, цікавіцца іх поспехамі, асабістым жыццём. І яны яе памятаюць. І любяць. І наведваюць. На Дзень настаўніка. У Дні нараджэння. Прыязджаюць, тэлефануюць, перадаюць сувеніры з розных краін свету.
Учора была ў яе ў гасцях. Сядзелі, размаўлялі, разглядалі ўзнагароды за шматгадовую добрасумленную настаўніцкую працу. Настаўнік-метадыст, выдатнік адукацыі, шматразова ўзнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі, падрыхтавала не аднаго пераможцу абласной і рэспубліканскай алімпіяды.
Кіслая Тэрэза Феліксаўна вартая быць прадстаўленай на выставе «Педагагічная гонар Дзятлаўшчыны». Вартая, нават калі б не мела ніводной ўзнагароды і граматы. Яна — у сэрцах вучняў розных пакаленняў, яна — чалавек, які застанецца «школьніцай» да апошняга ўздыху …

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея

Читайте также: