Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

 

Сельская гаспадарка Дзятлаўшчыны ў 2000-2010 гадах

У гэты перыяд сельская гаспадарка раёна была прадстаўлена 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, ААТ “Дварэцкі льнозавод” і 12 фермерскімі гаспадаркамі.

Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў, якія знаходзіліся ва ўладанні сельскагаспадарчых арганізацый, складалі 59,3 тысячы гектараў, у тым ліку раллі 35,6 тысяч гектараў. Колькасць заараных угоддзяў складала 60%.

У сельскай гаспадарцы раёна было занята  больш за 3 тысячы чалавек.

У раслінаводстве асноўнымі відамі таварнай прадукцыі з’яўляліся зерне, цукровыя буракі, бульба, ільновалакно, масласемя рапсу, гародніна і мяса буйной рагатай жывёлы і свіней.

У выніку мэтанакіраванай работы па нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2007 годзе атрымана ўраджайнасць зернявых і зернебабовых культур 33,0 ц/га, бульбы -208 ц/га, цукровых буракоў – 422 ц/га, масласемя рапсу – 15,3 ц/га, гародніны – 228 ц/га.

У СПК “Жукоўшчына” было пасаджана 100 гектараў саду.

Стабілізавалася развіццё жывёлагадоўлі.

Вытворчасцю малака ў раёне займалася 47 малочна-таварных фермаў, якія ў 2007 годзе акрымалі 40,0 тысяч тон малака пры сярэднегадавым удоі на карову 3857 кг малака.

У СПК “Граніт-агра” ўдой на карову склаў пяць тысяч кілаграмаў малака.

У раёне функцыянавалі два жывёлагадоўчыя комплексы: свінагадоўчы комплекс “Варакомшчына” на 24 тысячы галоў адкорму свіней у год у СПК “Граніт-агра” і комплекс “Падвялікае” СПК “Слава працы” па вырошчванні і адкорме БРЖ.

Развіваліся новыя кірункі жывёлагадоўлі: трусагадоўля і авечкагадоўля.

У грамадскім сектары ўтрымлівалася 33,1 тысячы БРЖ, у тым ліку 10,5 тысяч галоў кароў і 21,2 тысячы галоў свіней.

Машынна-трактарны парк налічваў 462 адзінкі трактароў, з якіх 10 адзінак “John Deer” з камбініраванымі пасяўнымі агрэгатамі “KUHN Fastliner” і абаротнымі плугамі “KUHN Challenger”, 108 адзінак “Беларус-1221”, 4 адзінкі “Беларус-1523, 2022”, 2 адзінкі “Беларус -2522”, 96 адзінак зернеўборачных камбайнаў, з якіх 25 адзінак  КЗР-10, 22 адзінкі імпартнай вытворчасці (“John Deer”, “Mega”, “CF-80”, “BIZON”, “LEXION”), 19 адзінак кормаўборачных камбайнаў, з іх 14 адзінак “JAGUAR”, 14 адзінак  самаходных касілак, 3 адзінкі камбайнаў для ўборкі цукровых буракоў “KLEINE”.

(матэрыялы з буклета “Дзятлаўскі раён, 2008 год)

Читайте также: