Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці (Развіццё прамысловасці Дзятлаўшчыны ў 2000-2010 гады)

Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

Развіццё прамысловасці Дзятлаўшчыны ў 2000-2010 гады

  Прамысловасць Дзятлаўскага раёна была прадстаўлена адзінаццаццю прамысловымі прадпрыемствамі, на якіх было занята 1200 чалавек.

Сем прадпрыемстваў былі арыентаваны на перапрацоўку мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны.

Найбольш важкі ўклад у развіццё прамысловасці раёна ўнесла ААТ “Дзятлаўскі сыраробчы завод”.

На тэрыторыі раёна дзейнічала тры прадпрыемствы сістэмы Гродзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства  “Гроднахарчпрам”, адасобленыя структурныя падраздзяленні “Парэцкі спіртзавод”, “Дзятлаўскі віна-гарэлачны завод” і ААТ “Боркаўскі крухмальны завод”. Одно са старэйшых прадпрыемстваў дадзенай галіны – Парэцкі спіртзавод.

За сваю векавую гісторыю існавання (завод пабудаваны ў 1908 годзе польскім памешчыкам Янам Стравінскім) Парэцкі спіртзавод павялічыў магутнасці па вытворчасці спірту з 60 да 1500 дал/суткі.

Прадпрыемства спецыялізавалася на вытворчасці спірту этылавага рэктыфікаванага “Экстра”, “Люкс”, харчовай вуглекіслаты ў балонах, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў, якія разліваліся ў бутэлькі ёмістасцю 0,25 л.

У апошняе дзесяцігоддзе ў многіх краінах свету шырока выкарыстоўваецца біядызельнае паліва на аснове раслінных маслаў у якасці альтэрнатыўнага традыцыйнага паліва нафтавага паходжання.

Упершыню ў Беларусі вытворчасць маторнага паліва на аснове рапсавага масла была асвоена ААТ “Новаяльнянскі межрайаграснаб”. Акрамя таго, жмых рапсу – гэта высокаэфектыўная кармавая дабаўка для жывёлы.

Больш за 60 гадоў у раёне працаваў калектыў ДП “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Прадпрыемства на добрым узроўні падтрымлівала  стан машынна-трактарнага парку і абсталявання на жывёлагадоўчых фермах раёна, ажыццяўляла вытворчасць і рамонт машын і абсталявання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці.

У 2007 годзе калектывам прадпрыемства асвоена вытворчасць новага віду прадукцыі – апырсквацеля ОШ-2500.

Прадпрыемства льноперапрацоўчай прамысловасці ў раёне было прадстаўлена адкрытым акцыянерным таварыствам “Дварэцкі льнозавод”.

У 200-2010-я гады ў асноўны капітал ільнозавода прыцягнута больш за 13 млрд. рублёў інвестыцый. У 2009 годзе была завершана рэканструкцыя завода з устаноўкай новай імпартнай высокаэфектыўнай лініі па вытворчасці льновалакна.

Геаграфія экспарту льновалакна, якое выраблялася на прадпрыемстве, шматстайная. Гэта РФ, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія і нават Кітай.

У раёне ажыццяўлялася дзейнасць чатырох прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці. Гэта РУП “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, ЧУП “Дзятлаўскі каапзаготпрам” Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, а з 2008 года ў прамысловасць Дзятлаўскага раёна ўключаны Новаяльнянскі ўчастак ААТ “Гроднагазстройізаляцыя” і Новаяльнянскі ўчастак Лідскага цэха РПУП  “Гроднадругмет”.

(па матэрыялах буклата “Дзятлаўскі раён”, 2008 год)

Читайте также: