Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці (Адукацыя Дзятлаўшчыны (2010-2013г.г.)

Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

Адукацыя Дзятлаўшчыны (2010-2013г.г.)

Адукацыйная прастора раёна была прадстаўлена 35 установамі: 2 гімназіі, 6 сярэдніх школ, 11 вучэбна-педагагічных комплексаў “школа-сад”, 9 дашкольных устаноў, 3 установы дадатковай адукацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом. Прыярытэтным з’яўлялася дасягненне высокай якасці і эфектыўнасці адукацыі, забеспячэння яе даступнасці для ўсіх катэгорый дзяцей.

Сістэматычна аднаўляўся спектр паслуг у дашкольнай адукацыі, у тым ліку і тых, што дзейнічалі на платнай аснове. Пашыралася практыка выкарыстання новых форм дашкольнай адукацыі, якія былі прадстаўлены адаптацыйнымі, прагулачнымі групамі, мацярынскімі школамі. Створаны ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі і карэкцыйнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Паспяхова вырашаліся  пытання павышэння якасці адукацыі. Больш за 50% выпускнікоў раёна штогод станавіліся студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. З мэтай стымулявання  і развіцця адораных вучняў раёна рашэннем райвыканкама была зацверджана грашовая прэмія  адораным дзецям за дасягнутыя поспехі на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах па вучэбных прадметах, у спартыўных спаборніцтвах і музычных конкурсах.

Штогод лаўрэатамі прэміі станавіліся каля 15 навучэнцаў школ  раёна. Шырокая сетка факультатыўных заняткаў, гурткоў прадметнай і творчай накіраванасці дапаўнялася змястоўнай творчай і сацыяльна значнай дзейнасцю.  Вопыт работы аддзела адукацыі быў паспяхова прадстаўлены на рэспубліканскім семінары “Ад выхаваўчай прасторы ўстановы – да выхаваўчай прасторы рэгіёна”.

Схільнасць педагагічнай садружнасці раёна да лепшых традыцый класічнай адукацыі ў адзінстве з актыўным укараненнем сучасных адукацыйных тэхналогій, адкрытасцю і гатоўнасцю да інавацыйных перабудоў забяспечыла годную якасць адукацыі. Гонарам і прыкладам асобы педагога з’яўляецца настаўніца замежнай мовы гімназіі №1 г.Дзятлава Інэса Уладзіміраўна Зубрыліна, пераможца рэспубліканскага конкурса педагагічнага майстэрства “Настаўнік года – 2011”.

Сістэма работы аддзела адукацыі дазволіла ў тыя гады займаць лідзіруючыя пазіцыі у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы па развіцці рэгіянальных сістэм адукацыі.

(па матэрыялах буклета “Дзятлаўскі раён”, 2013 год)

 

 

Читайте также: