Мерапрыемствы да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці
12 верасня ў 14.00 у музеі пройдзе свята, прысвечанае 75-годдзю Гродзенскай вобласці.
У праграме свята:
- Адкрыццё выставы “Наша Дзятлаўшчына: поступ праз гады”;
- Прэзентацыя Кнігі Славы Дзятлаўскага раёна “Імі ганарацца землякі” .
- Прадстаўленне прамысловых брэндаў Дзятлаўшчыны.
На свята запрошаны ганаровыя госці – людзі, занесеныя ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна, грамадскасць горада і раёна.