Чакаецца адкрыццё выставы «Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны»

1 кастрычніка, аўторак, напярэдадні Дня настаўніка, у музеі адбудзецца адкрыццё выставы «Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны». Выстава прысвечана педагогам, якія ўсё жыццё, сілы і натхненне аддалі школе, атрымалі за шматгадовую і добрасумленную  працу дзяржаўныя ўзнагароды і званне «Выдатнік адукацыі».

Адкрыццё адбудзецца ў 13.00 у выставачнай зале музея. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у нашым мерапрыемстве.

 

Читайте также: