Госці музея: Алена Давыдава з радыё “Сталіца”

Сёння наш музей наведала радыёкарэспандэнт, аўтар перадачы “Сіла прыцягнення” Алена Давыдава. Яна здымае цыкл перадач пра гарады Беларусі. Падыход своеасаблівы: паказаць горад з глыбіні, вачамі яго жыхароў. Убачыць незвычайнае ў звычайным – так можна акрэсліць ідэю перадач. Незвычайнае ў Дзятлаве дапамагалі разгледзець Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея, Валерый Петрыкевіч, краязнаўца, Яўгенія Савань, былая настаўніца СШ№1 і Людміла Халопік, карэнная жыхарка нашага мястэчка. Сустрэча атрымалася цёплай і пазнавальнай. Напрыканцы Алена Давыдава выказала задавальненне ад размовы і спадзяванне на тое, што 30-хвілінная перадача абавязкова атрымаецца цікавай.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian