Выстава мастака Івана Козела ў Мінску

26 лістапада па ініцыятыве Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адкрываецца выстава “Мастакі – працаўнікам сяла”, дзе будуць прадстаўлены работы нашага земляка Івана Козела. На палотнах мастака – Дзятлаўшчына, родная старонка, яе непаўторныя краявіды.

Іван Козел запрашае ўсіх землякоў, якія наведаюсь у бліжэйшы час нашу сталіцу, завітаць на выставу.

Даведка:

Нарадзiўся 29.04.1962 г. у в. Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1996 – скончыў Беларускую Акадэмiю мастацтваў, аддзяленне жывапiсу- выкладчыкi  М.В. Данцыг, А. А. Марачкiн.

1997-2000 – стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства

культуры Рэспублi кi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.Працуе ў розных жанрах

станковага жывапiсу, пераважна ў пейзажы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2001 – выкладае ў гiмназii-каледжы мастацтваў  I.В.Ахрэмчыка. З 1989 – пастаянны ўдзельнiк рэспублiканскiх i мiжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 50)

Персанальныя выставы:

1995 – Дзятлаўскi музей народнай славы.

2001 – музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя « LaSandr » г.Мiнск.

2003 – Дзятлаўскi гісторыка-краязнаўчы музей.

2003 – музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя « ONIK », г. Мiнск.

2010 – Дом-музей А.Мiцкевiча, г.Навагрудак.

2012 – Палац мастацтваў, г. Мінск (да 50-годдзя з дня нараджэння мастака)

2012 – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей “Родная старонка”

2013 – “Пейзажы Беларусі”. Падчас правядзення ХІІІ свята музыкі “Заслаўе-2013”.

Творы знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Доме-музеi А. Мiцкевiча ў Навагрудку, лiтаратурным музеi М.Багдановiча ў Мiнску, Дзятлаўскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Крычаўскiм  гiстарычным музеi, прыватных зборах Беларусi , Расіі, ЗША і інш.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian