ЗЕМЛЯКІ, ЯКІМІ МЫ ГАНАРЫМСЯ: да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна)

 

Праславілі сябе працай на роднай зямлі

Шмат слаўных імён пакінула нам гісторыя Дзятлаўшчыны, сярод іх і працаўнікі сяла. Сёння мы распачынаем знаёмства з тымі, што сваёй плённай працай садзейнічаў развіццю нашай малой радзімы ў савецкі час.

АБЛАЖЭЙ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1936 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў пуцявым рабочым на Новаяльнянскай чыгуначнай станцыі. Пасля службы ў арміі працаваў зваршчыкам на Новаяльнянскай ГЭС, а з 1982 года – брыгадзірам электразваршчыкаў райаграпрамтэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

БАБРОЎСКАЯ Зоя Пятроўна, нарадзілася ў 1946 годзе. З 1963 года працавала свінаркай у калгасе “Гвардыя”. Узнагароджана ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

БАБРОЎСКАЯ Марыя Іванаўна, нарадзілася ў 1923 годзе. Працоўную дзейнасць пачала ў 1950 годзе ў калгасе “Гвардыя”. З 1956 па 1986 гады працавала звеннявой ільнаводчага звяна. За высокія паказчыкі ў сельгасвытворчасці ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

БАНДАРЭНКА Зінаіда Іосіфаўна, нарадзілася ў 1913 годзе. У 1949 годзе ўступіла ў калгас імя Заслонава. З 1950 па 1974 гады працавала звеннявой ільнаводчага звяна. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалём.

БАРАВІК Станіслаў Іванавіч, нарадзіўся ў 1928 годзе. У 1950 годзе ўступіў у калгас, працаваў скотнікам па адкорму буйной рагатай жывёлы ў калгасе “Слава працы”. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём.

ГОМАН Андрэй Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1932 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у 1949 годзе, працаваў камбайнерам МТС, механікам трактарнай брыгады калгаса “Парэчча”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, залатым, сярэбраным і бронзавым медалём ВДНГ, двюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровай граматай УЦСПС.

ДАРМАРОЗ Віктар Пятровіч, нарадзіўся ў 1928 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Міроўшчынскай МТС. З 1957 года працаваў у калгасе “Чырвоны Кастрычнік”. За працоўныя поспехі ўзнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ленінскай граматай.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік (па кнізе “Памяць. Дзятлаўскі раён”

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian