Да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна: землякі, якімі мы ганарымся

Працягваем знаёміцца з працаўнікамі сяла Дзятлаўскага раёна, якія адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

КАРМІЛЬЧЫК Ніна Іванаўна, нарадзілася ў 1923 годзе. У 1949 годзе ўступіла ў калгас “Расія”. З 1958 па 1979 гады працавала даяркай, выйшла на пенсію і працавала ў паляводстве. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

КУЧЫНСКІ Міхаіл Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1940 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у 1954 годзе прычэпшчыкам на МТС, працаваў  трактарыстам, шафёрам калгаса “1-е Мая”. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём.

ЛАЙЛО Іосіф Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1919 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У калгас успупіў у 1948 годзе. Працаваў у жывёлагадоўлі, будаўніцтве, быў брыгадзірам, загадчыкам гаспадаркі вытворчага ўчастка, мельнікам у калгасе “Расія”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Чырвонай Зоркі, Славы II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

ЛЯШЭВІЧ Сямён Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1940 годзе. Працаваў у калгасе “Гвардыя” ўчотчыкам, брыгадзірам паляводчай брыгады, загадчыкам вытворчага ўчастка. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

МЯКІШ Уладзімір Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1928 годзе. Удзельнік партызанскага руху. Працоўную дзейнасць пачаў у 1955 годзе ўчотчыкам паляводчай брыгады. Працаваў старшынёй рэвізійнай камісіі, брыгадзірам, загадчыкам вытворчага ўчастка, намеснікам дырэктара, інжынерам па тэхніцы бяспекі саўгаса “Парэчча”. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём.

ПАКРОЎСКАЯ Вольга Сцяпанаўна, нарадзілася ў 1929 годзе. З 1952 года працавала аграномам, затым галоўным аграномам калгаса “Расія”. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалём ВДНГ, заслужаны аграном БССР.

ПАТЫШ Васіль Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1934 годзе. З 1951 года працаваў трактарыстам у калгасе “Расія”. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём.

САКАЛОЎСКАЯ Марына Міхайлаўна, нарадзілася ў 1930 годзе. Працавала ў калгасе “Новае жыццё” свінаркай, цялятніцай. Узнагароджана ордэнам Леніна і медалём.

СЁМУХА Марыя Станіславаўна, нарадзілася ў 1932 годзе. Працоўную дзейнасць пачала ў 1953 годзе паляводам, затым працавала даяркай у калгасе “Гвардыя”. За высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагароджана ордэнам Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, бронзавым медалём ВДНГ.

Матэрыял падрыхтаваны старшым навуковым супрацоўнікам Аленай Абрамчык па старонках кнігі “Памяць. Дзятлаўскі раён”

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian