Да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна: землякі, якімі мы ганарымся

Да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна

Землякі, якімі мы ганарымся

САРАДОЕЎ Павел Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1922 годзе, Працоўную дзейнасць пачаў у 1940 годзе. Да вайны працаваў старшынёй калгаса ў Віцебскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі. Пасля дэмабілізацыі выбіраўся сакратаром Навагрудскага райкама КПБ. З 1955 па 1971 гады – старшыня калгаса “Слава працы” імя 50-годдзя камсамола Беларусі, затым старшыня Казлоўшчынскага пасялковага савета народных дэпутатаў, дырэктар Казлоўшчынскага дрэваапрацоўчага камбіната. З 1977 года на пенсіі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі. Памёр 29.07.1981 года. Занесены ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

СЁМУХА МАРЫЯ СТАНІСЛАВАЎНА, нарадзілася ў 1932 годзе. Працоўную дзейнасць пачала ў 1953 годзе паляводам, затым працавала даяркай у калгасе “Гвардыя”. За высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, бронзавым медалём ВДНГ.

ШАФАРЭВІЧ МІХАІЛ ВАСІЛЬЕВІЧ, нарадзіўся ў 1923 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працоўную дзейнасць пачаў у 1951 годзе на Боркаўскім крухмальным заводзе. З 1960 года да выхаду на пенсію працаваў брыгадзірам у калгасе “Раготна”. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 2012.1989 года.

ШУМСКІ АРСЕНЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ, нарадзіўся ў 1934 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе трактарыстам МТС. З 1968 года працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса “Расія”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі “За працоўную доблесць”, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

ШЧОТКА АЛЕНА ПЯТРОЎНА, нарадзілася ў 1923 годзе. З 1949 года працавала паляводам, свінаркай, даяркай у калгасе “Расія”. За высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ШЭЎКА УЛАДЗІМІР СЦЯПАНАВІЧ, нарадзіўся ў 1938 годзе. З 1961 года працаваў механізатарам, машыністам КЭС калгаса “Мяляхавічы”. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

ЮРГІЛЕВІЧ ДАР’Я СЯМЁНАЎНА, нарадзілася ў 1923 годзе. У 1949 годзе ўспупіла ў калгас, працавала звеннявой ільнаводчага звяна, даяркай, паляводам. Узнагароджана ордэнам Леніна і залатым медалём ВДНГ.

Матэрыял падрыхтавала Абрамчык А.Р., старшы навуковы супрацоўнік музея (па кнізе “Памяць: Дзятлаўскі раён”)

 

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian