Госці музея: Іван Якімавіч Міско

Нечаканая сустрэча
Сёння ў музей нечакана завітаў Іван Якімавіч Міско. Ён накіроўваўся з калегамі на Брэстчыну і заехаў у Дзятлава, бо раней ніколі ў нашым музеі не быў. Супрацоўнікі паказалі вядомаму скульптару экспазіцыю і новыя выставы, падарылі каталог работ Мікалая Несцярэўскага. Сустрэча атрымалася цёплай і плённай, дамовіліся арганізаваць у наступным годзе фотавыставу работ Івана Міско.
Даведка
Нарадзіўся Іван Міско ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці ў вёсцы Чамяры. Беларускі скульптар. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966 г.). Ганаровы дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1965 г. Народны мастак Беларусі (2008 г.).
   

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian