Да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна: Жалабоўскі недасяжны

Да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна

Жалабоўскі недасяжны

  У 2006 годзе ў рэспубліканскім календары з’явіўся новы лёгкаатлетычны турнір – спаборніцтвы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, які заснавалі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі.

Размовы аб неабходнасці такога турніру хадзілі шмат гадоў. Рэальнасцю ж яны сталі толькі пасля таго, як самому Міхаілу Мікалаевічу споўнілася 60.

Землякам карысна даведацца, што Міхаіл Жалабоўскага ў 60-70-х гадах мінулага стагоддзя дамогся выдатных вынікаў у бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі. Яго бегавы дыяпазон унікальны (ад 800 да 10000 м) і, здаецца, нікім у савецкай лёгкай атлетыцы не паўтораны.

Міхаіл Мікалаевіч Жалабоўскага – майстар спорту міжнароднага класа, неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен СССР у бегу на 1.500 і 5.000 метраў. Тройчы перамагаў на матчавых сустрэчах ЗША – СССР, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Мехіка-68.

             Паслужны спіс Міхаіл Жалабоўскага

1965 – 800 м  Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы

1967 – 800 м Сярэбраны прызёр Спартакіяды народаў СССР

800 м Пераможца матчу СССР – Польшча

1968 – 1500 м Чэмпіён СССР

1500 м паўфіналіст Алімпіяды-68

1969 – 3х1000 м Пераможца зімовых Еўрапейскіх гульняў у эстафеце

1500 м Пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх

800 м Пераможца Кубка СССР

1500 м Пераможца Кубка СССР

1970 – 1500 м Пераможца матчу СССР – ЗША

1500 м  Пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх

1500 м  Чэмпіён СССР

1971 –1500 м Пераможца Спартакіяды народаў СССР

1500 м Пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх

3000 м Срэбны прызёр чэмпіянату СССР

1973 – 5000 м Пераможца Сусветнай універсіяды

5000 м Чэмпіён СССР

1974 – 8000 м Чэмпіён СССР па кросе

8000 м Чэмпіён Спартакіяды дружалюбных армій

Рэкардсмен СССР (2000 м, 5000 м)

Міхаіл Жалабоўскі нарадзіўся 8 мая 1946 года ў вёсцы Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна. І ніхто тады нават не здагадваўся, што на свет з’явіўся будучы чэмпіён па бегу, рэкорды якога да сённяшняга дня не пабіты.

– Я з дзяцінства добра бегаў: у школе ўсе спаборніцтвы выйграваў, – кажа Міхаіл Жалабоўскі. А чым яшчэ пасля вайны было займацца вясковаму хлапчуку? Толькі бегаць або падымаць жалеза. Штанга ў сілу маіх прыродных дадзеных адразу адпала, затое бегаў я заўсёды з задавальненнем. Ды і характару меў досыць, мог на дыстанцыі трываць да канца. У 1963 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах мяне заўважыў Генадзь Станіслававіч Вільвіцкі, які сказаў, што мяне чакае вялікая будучыня ў спорце. А зусім хутка ён стаў маім першым трэнерам. Як цяпер памятаю: першая трэніроўка прайшла 23 лютага 1964 года. Я ўсёй душой паверыў Генадзю Станіслававічу, і ў нас атрымаўся выдатны тандэм. Затым мяне пачаў трэніраваць заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Томас Робертавіч Реннель. Менавіта гэтыя два чалавекі з вялікай літары спрыялі майму прафесійнаму станаўленню. Ужо ў 1965 годзе я выйграваю чэмпіянат СССР сярод юніёраў у бегу на 800 і 1500 метраў, а на чэмпіянаце Еўропы заваёўваць сярэбраны медаль у бегу на 800 метраў. У 1973 годзе я раблюся чэмпіёнам Сусветнай універсіяды ў бегу на 5000 метраў. Пасля яшчэ буду трохразовым рэкардсменам СССР у бегу на 5000 метраў, сяміразовым чэмпіёнам СССР у бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі, трохразовым пераможцам матчу СССР-ЗША. Ой, усіх перамог і не пералічыць!

Вось меркаванні Міхаіла Мікалаевіча пра сучасны спорт: “Спорт заўсёды ідзе наперад. Але, на жаль, цяпер у бегавых дысцыплінах у нас намеціўся крызіс, і сучасныя беларускія бегуны пакуль не могуць узяць тую высокую планку, якую мы паднялі яшчэ ў часы СССР. У чым заключаецца сакрэт нашага поспеху? У першую чаргу – у працавітасці. У нас былі выразныя мэты і задачы. Калі паглядзець біяграфіі многіх вядучых беларускіх, ды і савецкіх, лёгкаатлетаў, то большасць з іх родам з перыферыі. Гэта нас яднае з тымі ж афрыканскімі лёгкаатлетамі. Пра іх феномен шмат кажуць і пішуць. Але забываюць пра галоўнае: яны родам з бедных краін. І самы магутны матыватар для іх – змяніць сваё жыццё да лепшага, вырвацца з галечы. Я таксама шмат чаго ў спорце дасягнуў, таму што вельмі хацеў праз перамогі палепшыць сваё жыццё. А цяпер нашы лёгкаатлеты жывуць у занадта камфортных умовах, а гэта расслабляе. Каб дасягнуць высокіх вынікаў, трэба цалкам прысвяціць сябе спорту, забыўшыся пра ўсё на свеце, а не ўсе на гэта здольныя ці, прасцей кажучы, не хочуць. Спорт дысцыплінуе, прывучае ставіць дакладныя мэты і ісці да іх. Спартсмен павінен развівацца і абавязкова паглыбляць свае веды па медыцыне, фізіялогіі, тады ён будзе дакладна ведаць: што для яго добра, а што дрэнна, як палепшыць свае вынікі, паскорыць рэабілітацыю пасля траўмаў і т. д. Вялікую ролю іграе і правільнае, здаровае харчаванне. Зыходзячы са свайго вопыту, я б рэкамендаваў ужываць актыўна ў ежу натуральныя прадукты, пабольш гародніны і садавіны, словам, усё, чым так багатая наша беларуская зямля!

Нічога так проста не даецца. Але тым і каштоўныя перамогі, новыя рэкорды, калі ты перамагаеш не толькі сваіх супернікаў, але ў першую чаргу – сябе, робіш немагчымае! Таму я вельмі катэгарычна стаўлюся да допінгу. На жаль, некаторыя трэнеры, асабліва маладыя, выбіраюць самы кароткі шлях для сваіх падапечных, актыўна звяртаючыся да дапамогі фармакалогіі. Але адплата за несумленнасць і легкадумнасць заўсёды бывае жорсткай і няўхільнай … Я заклікаю маладое пакаленне спаборнічаць па-чэснаму. Няхай вашы вынікі пакуль не настолькі высокія, як вам бы хацелася, але яны вашы, заробленыя і выпакутаваныя упартай працай. А яшчэ – абавязкова думайце пра сваё здароўе, рэгулярна абследуйцеся ў спецыялістаў, нават калі вас нічога і не турбуе, вы павінны ведаць, у якім стане знаходзіцца ваш арганізм. А бегунам я б рэкамендаваў яшчэ і трэніравацца, выступаць на розных дыстанцыях. А то цяпер усё пайшлі запар «вузкаспецыялізаваныя»: на 200 метраў, 800 метраў і т. д. Але калі вы трэніруецеся на розных дыстанцыях, гэта лепшы спосаб нарасціць сілу і цягавітасць”.

Два гады таму самому тытулаванаму беларускаму бегуну Міхаілу Жалабоўскага зрабілі аперацыю на сэрца: ужывілі стымулятар. Здавалася, пасля гэтага ён пачне весці больш мерны лад жыцця. Дык не: кожную раніцу Міхаіл Мікалаевіч спяшаецца ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, дзе працягвае працаваць метадыстам-інструктарам, ды і на любых хоць трохі значных спаборніцтвах яго заўсёды можна сустрэць.

Пажадаем нашаму земляку здароўя і доўгіх гадоў жыцця, а таксама плёну на карысць нашай роднай Беларусі.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian